Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (1981). Выпуск 1

 ◀  / 129  ▶ 
ЛУ'ЗІК м. Галіна. Адламі мне лузік, нетуці чым каня пыдгыняць. Кулыпычы Слаўг. ЛУ'НКА ж. Града. Пысадзіла лунычку цубулі. Рудня Слаўг. ЛУ'НУЦЬ зак. Памерці, прапасці, загінуць. Ен так i лунуў ат цяшкай i доўгай балезьні. Александрия Шкл. Хоць лунеш, ды выпіць цягне. Дзікае Глуск. ЛУПАВОКІЙ прым. зневаж. 3 выпуклымі вачыма. Во етый лупавокій пайшоў выглядаць. Каўшова Мсц. ЛУПА'ЙКІ, ЛУШПА'ЙКІ мн. Лупіны. Дай карові лупайкі, хай ні равець. Чапляёўка Гор. Выкінь лушпайкі, ніхай ні гніюць. Заполле Шкл. ЛУПА'Ч аг. Чалавек з вялікімі вачыма. Во ўжо лупач так лупач Іванаў меншый сын. Чырвоная Слабада Бых. ЛУ'ПКА ж. Лупцоўка. Чаму ні слухаеш? Скора дам лупку. Дзікае Глуск. ЛУПНУ'ЦЬ зак. Ударыць. Еж, а то во як лупну! Мокрае Бых. ЛУПОК м. Лубок, што ставіцца на дрэве для лоўлі раёў. Падай сюды лупок, паставіць нада, а восъ рой пападзецца. Галоўчын Бял. ЛУТАЧОК м. Адтуліна ў жорнах, адкуль сыплецца мука. Лутачок саўсім забіўся, i мука ня сыпліцца. Заходы Шкл. ЛУ'ТКА ж. Вушак. Луткі пыкрасілі, штоб даўжэй служылі. Заходы Шкл. ЛУ'ЦЦЕ н. зб. Лыка. Схадзіў бы ў лес, нарезыў луцця. Раманаў Красн. ЛУ'ЧКА ж. Тарфяная яма, запоўненая вадой. Хрісціна пышла сьціраць рясься на лучку дай утапілася. Вялікі Бор Касц. ЛУЧОК м. Ручка ў касільне. Лучок зрабіў, а заўтра пайду касіць. Барсукі Бых. ЛЫЗБА'Н м. зневаж. Неслух, упарты чалавек. Што мне дзелыць зъ етым лызбаном, нікога ня хочыцъ слухыцъ. Радзівонаўка Гор. ЛЬГНДА ж. 1. Жанчына, якая нічога не робіць, а толькі ходзіць без справы з хаты ў хату. Вунь пайшла ўжо лында. Касц. 2. Дарослая, але не сур'ёзная дзяўчына. Лында Зыхарава з малымі ж яшчэ гуляіць у цацкі. Вялікі Бор. Касц. ЛЭПАЦЬ незак. Красці, цягаць. Пастаў мяса ў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лунка, лунуць, лупка, лупнуць, лутка, луцце, лучка, сурёзная
1 👁
 ◀  / 129  ▶