ЛАХУ'ДРА аг. Неахайны, апушчаны чалавек. Ці агледзіць жа тая лахудра гразь? Свяцілавічы Бял. ЛАХУ'ДРЫ мн. Распушчаныя, непрычэсаныя валасы. Хоць бы калі свае лахудры прычасала. Кляшчоўка Глуск. ЛЕДАВЬГИ прым. Ранні (пра ячмень). Нада было n пасеіць ледавога ячменю, бульбы i так хопіць. Галоўчын Бял. ЛЕ'ЖАНКЛ мн. Паляжалыя ў сене або саломе яблыкі ці грушы. Падажджы, я табе дыстану лежынык. Заполле Шкл. ЛЕМЯГІ' мн. Франтон, закладзены бярвеннем. На гэтай нядзелі будзем закладываць лемягі. Сялец Бых. ЛЕ'СКА ж. 1. Агароджа. Леска ўся пыгніла, треба новую дзелыць. Каменка Крыч. 2. Сукі ўелкі, адсечаныя для агароджы. Схадзі, сынок, ды насячы лескі вазы два. Рымінка Чав. ЛЕСКАЦЕ'ЦЬ незак. Грукадь. Каждыя утра ляскочуць калёсы, ня выспіцясь. Мілаславічы Клім. ЛЕТАШОК м. Двухгадовы конь. Глядзі, якій етый літашок шустрый. Ямнае Бых. ЛЕ'ТЫНКІ мн. Раннія (летнія) яблыкі ці грушы. Пыдажджы, я табе дыстану летынык. Заполле Шкл. ЛЁЛЯ ж. дзіц. Кашуля. Ідзі, маё дзетка, я табе лёлю надзену. Шаламы Слаўг. Яе ў адной лёлі ўзяў замуж, Урэчча Слаўг. ЛІ'ЗАУКА ж. Абшыўка ў кажуху. Раньшы самі стырікі дзелылі лізыўку. Бярозкі Хоц. ЛІЗЕФТ м. Адхон. Ехаў, ехаў ды i зваліўся ў лізерт. Хвойніца Kip. ЛОГ м. Поплаў. Табе вазіць лён з лога. Галоўчын Бял. ЛОПАЦЕНЬ м. Вялікі свярдзёлак. Треба ўзяць у cyседа лопыцінь дый зрабіць у катку дзірку. Кульшычы Слаўг. ЛУ'БКА ж. Сяўня з ліпавай кары. Вазьмі лупку: зы ягыдымі пойдзім. Крычаў. ЛУЗГА'НЧЫК м. Спелы арэх, які сам ападае на зямлю. Я пайду арехі зьбіраць, адны лузганчыкі ўжо. Каўшова Мсц. ЛУЗГА'ЦЬ незак. Лузаць. Цэлы дзень сядзіць ны зываліні i семя лузгаіць. Заполле Шкл
Дадатковыя словы
ледавьгй, лежанкл, лескацець, летынкі, лубка, лузгаць, лізаука
2 👁