Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (1981). Выпуск 1

 ◀  / 129  ▶ 
нанародных, але i вузкамясцовых слоў i выразаў Магілёўшчыны. Параўнанне ўказаных матэрыялаў з сучаснымі дыялектнымі запісамі (слоўнікамі) дае багатую глебу для характарыстыкі ўстойлівасці i зменлівасці народна-дыялектнага слова. Збор матэрыялаў для абласнога слоўніка Магілёўшчыны распачаў П. Я. Юргелевіч, задумай якога было стварэнне поўнага дыялектнага слоўніка Магілёўскай вобласці, куды б увайшла ўся лексіка Магілёўшчыны. Пасля выхаду ў свет «Краёвага слоўніка Усходняй Maгілёўшчыны» I. K. Бялькевіча (1970) было вырашана рыхтаваць найперш дыферэнцыяльны слоўнік Магілёўшчыны. Паколькі фіксацыя дыялектнай лексікі праводзіцца выкладчыкамі i студэнтамі беларускага аддзялення філалагічнага факультэта (галоўным чынам у час дыялекталагічных экспедыцый, a таксама пры напісанні курсавых i дыпломных), апрацоўка сабранага матэрыялу ажыццяўляецца паступова, г. зн. па меры яго назапашвання. Так склаўся план падрыхтоўкі да выдання сабранага матэрыялу асобнымі выпусками Падрыхтаваны да выдання першы выпуск «Матэрыялаў да абласнога слоўніка Магілёўшчыны» ўключае ўсябе словы i выразы, сабраныя ва ўсіхраёнахМагілёўскай вобласці за апошнія два дзесяцігоддзі. Прынцыпы ўкладання «Матэрыялаў да абласнога слоўніка Магілёўшчыны» ў асноўным тыя, што ўжо выпрацаваны ў сучаснай беларускай дыялектнай лексікаграфіі. Усе рэестравыя словы i выразы «Матэрыялаў» cyправаджаюцца граматыка-стылістычнымі паметамі, якія характарызуюць тую ці іншую лексему з боку адносін яе да пэўнай часціны мовы, а таксама лексічнай i сінтаксічнай спалучальнасці яе з іншымі словамі жывога маўлення. Пашпартызацыя прыкладаў-ілюстрацый падаецца па апошняму адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу Магілёўскай вобласці. Раздзел «Прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы» ўключаны традыдыйна, г. зн. як i ў іншых дыялектных слоўніках. Пашпартызацыя змешчаных выслоўяў не даецца з прычыны шырокай распаўсюджанасці іх на ўсёй тэрыторыі Магілёўскай вобласці. M. В. АБАВУРКА
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 129  ▶