Памяці Пятра Якаўлевіча Юргелевіча ПРАДМОВА Здабыткі сучаснай беларускай дыялекталогіі, асабліва дыялектнай лексікаграфіі, значныя. Аднак стварэнне поўнага дыялектнага слоўніка, або слоўніка народных гаворак Беларусі, з'яўляедца пакуль што справай будучыні. Безумоўна, своечасовая падрыхтоўка i выданне беларускіх абласных слоўнікаў, сярод якіх пэўнае месца адводзідца абласному слоўніку Магілёўшчыны, значна паскорыць гэту агульнадзяржаўную справу. Таму кафедра беларускай мовы Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. A. Куляшова стараецца як мага хутчэй завяршыдь збор i апрадоўку сучаснай дыялектнай лексікі Магілёўскай вобласді. Гісторыя публікацыі лексічных матэрыялаў Магілёўшчыны пачынаецца адразу пасля далучэння яе да Расійскай імперыі ў выніку падзелу Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795 гг.). Ужо ў 1786 г. з'яўляедца этнагра* фічная праца Андрэя Meepa «Апісанне Крычаўскага графства» \ у якой робяцца некаторыя назіранні над штучнай мовай рамеснікаў г. Крьічава i падаюцца назвы збожжавых культур, дрэў, звяроў, рыб, птушак, паўзуноў, насякомых, раслін, грыбоў у мясцовых гаворках Крычаўскага, Краснапольскага, Чэрыкаўскага, Хоцімскага, Касцюковіцкага раёнаў Магілёўскай вобласці (паводле сучаснага палітыка-адміністрацыйнага падзелу БССР). Больш інтэнсіўна публікаваліся лексічныя матэрыялы ў XIX ст., калі распачалі сваю дзейнасць I. I. Грыгаровіч, I. I. Насовіч, E. P. Раманаў, П. B. Шэйн i іншыя этнографы i мовазнаўцы, якія, даследуючы жыдцё i побыт жыхароў Магілёўскай губерні, запісалі i растлумачылі агромністую колькасць не толькі агуль1 Могилевская старина, 1901, вып. 2, c
Дадатковыя словы
зяўляедца
10 👁