Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1991). З. Ф. Санько

 ◀  / 226  ▶ 
Мертвым (мертвецким) сном (спать) — Хоць зубы выберы (павырывай) = Як нежывы = Як забіты = Як маку наеўшыся = Як пасля маку = Як п'яны. Гл 483 858. Метать громы и молнии — Перуноў даваць = Фаеру даваць 859. Милое дело — Любата 860. Много мнить о себе — Высока галаву насіць - Высока лётаць 86 І. Мозги набекрень — Мазгі без чэрапа = Кішкі ў галаве = Прусакі ў галаве. Гл 701, 919, 1127 862. Мозолить глаза — Сляпшаю (слепнем) ў вочы лезці = Вочы рэзаць = Рап'ём лезці ў вочы = Асвою (асою) лезці ў вочы. Гл 841, 1126 863. Мороз по коже дерет — Аж кашуля палатном стала " Аж сарочка спалатнела - Аж кашуля да цела не туліцца Цыганскі пот праймае (бярэ, забірае) = Мароз на скуры стаіць Мароз па скуры ходзіць. Гл 559, 664, 1055 864. Морочить голову — Галаву дурыць (тлуміць, чмуціць, чмурыць, зяліць). Гл 1160 865. Мухи не обидит — Камара не заб'е = Курыцы не пакрыўдзіць = I камара не зачэпіць (нескрыўдзіць) - Пальцам не зачэпіць - Рукі не пакладзе - Гнілому цяляці хваста не адарве. Гл 556 866. Муху раздавить (зашибить) — Кручок загнуць = У чуб укінуць = На чарвяка скінуць = На корак наступіць 3 Лейзарам (з карчмаром) прывітацца = У шулумейку закінуць. Гл 688 867. Мякинная башка — Сечка ў галаве = Амецямі (сечкай) галава напхана = Авечая галава = Мазгаўня дурная. Гл. 487, 615, 657, 658, 1007 868. Набить карман — Кішэнь напхаць = Ліхі шэлег абабіць. Гл 1051 869. Набить оскомину — Аскомы нагнаць = Апрыкраць Абрыднуць. Гл 874 870. Набить руку — Руку наламаць = Навытырыцца 871. На вид — 3 выгляду = На пагляд = На спазор= Пазорам 872. На воробьиный шаг — На жабін скок = На рыбіну нагу 873. На днях — Гэтымі днямі = Надоечы 874. Надоесть хуже горькой редьки — Апрыкраць як гор
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забе, пяны, рапём
5 👁
 ◀  / 226  ▶