Кишка тонка — Кароткія пяты = Кароткія завароткі 810. Класть зубы на полку — Зубы на паліцу класці =3убы за грады (за градкі) класці = Чакаць зіміцу, зубкі склаўшы на паліцу. Гл 1184, 1342 811. Клевать носом (дремать сидя) — Акуні цягаць (вудзіць) = Табаку важыць = Дзяды вадзіць = Борухі вадзіць = Носам вадзіць 812. К морковкину заговенью — На святыя ніколі = На святыя Міколы або ніколі = На святы.Адам. Гл 814, 1083 813. Ко всем чертям (к чертям собачьим) — У балота = У аржавень = У вір = На ростані = На сухі лсс = У катнія рукі = На лясы, на балоты. Гл 834 814. Когда рак (на горе) свистнет — Як воўк шчанём будзе і брахаць хвастом будзе = Як на далоні валасы парастуць = Як будзе баба дзеўкаю = Хутчэй бусел жарабя ўродзіць = Тады, хіба, перастане, як сарока бела стане. Гл 812, 1083 815. Кожа да кости — Ногі ды рогі = Рэбры ды скура= Адно косць ды скура = Hi духоў ні трыбухоў = Хоць рэбры лічы = Касцьмі барабаніць = Адны вочы блішчаць = Худы як дошка (як смык, як скрыпка) = Як ніколі нічога не еўшы. Гл 676 816. Козел отпущения — Ахвярны казёл 817. Коломенская верста (высокорослый) — Пад (самае) неба = Вялікі як матавіна = Доўгі як жэрдка = Выгоністы як хвоя = Выгнала як тычыну = Вырасла як дырба 818. Комар носа не подточит — Камар носам не падлезе = Камар носа нс падаткне 819. Конца-краю нет — Канца І меры няма = Канца-беparv няма (не відаць) = Hi канца ні меры. Гл. 514, 654, 788, 833, 945, 1013, 1050, 1301, 1304, 1305 820. Коптить небо — Зямлю цяжыць = Свет займаць = Свет смуродзіць = Дні церці 821. Косая сажень в плечах — Цэлы сажань у плячах = Плечы як засланка 822. Кот наплакал — 3 жабіны прыгаршчы = 3 антонаву слязу = Зайцу на закуску = У адну столку = Можна на пальцы спячы = Толькі вочы мачаць = Як вароне (сароцы) на хвасце панесці = Як кату пад'есці = Кот за адзін абед з'еў. Гл 1169 823. Красная девица — Краса-дзеўчына 824. Краснеть до корней волос — Да самых вушэй чырванець = Аж спіна пачырванела = Ракі пячы
Дадатковыя словы
падесці
8 👁