Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1991). З. Ф. Санько

 ◀  / 226  ▶ 
Як прыкуты = Як стропаны (спутаны) = Застыў як певень пасля кукарэку. Гл. 771 765. Как в котле кипеть — Круціцца як уюн на патэльні = Круціцца як голы ў крапіве (ў мурашніку) = Падскокваць як кот на гарачай блясе. Гл. 523 766. Как волк на привязи — Злосці поўныя косці = Пячонка пячэцца = Злосны як спасаўская муха = Выскаліўся як сабака ў пастцы 767. Как говорится — Як той казаў = Казаў той = Так бы мовіць 768. Как гора с плеч свалилась — Як камень з грудзей ссунуўся = Нібы тара з плячэй (спала) = Як што з плеч ссунулася = Быццам камень з сэрца спаў 769. Как две капли воды — Як з вока выпаў (вырваны) = Голас у голас, волас у волас = Парушынкі (бубкі) падабраў = Нават крышкі пабраў = I крышкі бацькавы (матчыны) сцягнуў (пабраў) = I мэрачкі (кропелькі. крышачкі) пабраў = Кроплі зняў = Рыхтык (бацька. маці) 770. Как за каменной стеной — Як за мурам = Як за плотам = Як за каменнаю тарою. Гл. 804 771. Как изваяние — Як зачараваны = Нібы ўмураваны = Як стабень = Як слеп = Як пень v белы дзень = Як крыцаю cev. Гл. 764 772. Как из ведра — Як з цлора = Як з луба = Як з вяроўкі = Як з вядра = Як з конаўкі 773. Как из-под земли вырос — Выскачыу як казак з маку (як чорт з лазы, як жаба з ксста) = Як з хмары cnav. Гл. 504, 1020 774. Как из рога изобилия — Як з рога дастатку = 3 рога ўсяго многа 775. Как корова языком слизала — Як вол злізаў = Як языком злізала = Як чорт хвастом накрыс = Як мышы з'елі. Гл. 763 77Ь. Как корове седло — Як свінні завушніцы (пацеркі, набэдрыкі) = Як карове падсядзёлак (сядло. паўшоры) = Як да свінні кульбачка. Гл. 777. 780. 702. 800 777. Как мертвому припарки — Як памерламу кадзіла = Як хваробе кашаль= Як хвароба з трасцаю. Гл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зелі, ста<бень, цлбра
9 👁
 ◀  / 226  ▶