Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1991). З. Ф. Санько

 ◀  / 226  ▶ 
Давать на чай — Гасцінца даваць 622. Давать (задавать) стрекача — Лататы даваць = Хадала даваць = Дзеркача (дзерака) даваць = Цягу даваць. Гл 691, 1069 623. Дать (сунуть) барашка в бумажке (дать взятку) — Руку застраміць (заскабіць) = У лапу даць = Цюку ў руку 624. Дать березовой каши (сильно избить) — Лазы даць = Кія ўсыпаць = Дубца даць (ўліць) = Пугі ўліць = Кулакамі пачаставаць. Гл 584, 694, 1222 625. Дать дуба — Старчом стаць = Душою рыгнуць = Бараду задзерці - I кокашы задзерці = Жаба цыцкі дала. Гл. 704, 1016, 1024, 1088, 1096, 1115, 1214, 1249 626. Дать (задать) жару (отругать, наказать) — Пытлю даць = Зыра даць = Лазні даць = Фаеру даць = Л ўпня (лупцаха) даць. Гл 630, 695, 1211 627. Дать маху — Пудла даць - Не на тую нагу бот надзець = Схібіць = Спудлаваць 628. Дать повольку — Лейцы папусціць = Папуску даць = Патолю даць = Распусшць як дзедаву (цыганскую) пугу 629. Дать по шее — Каўнер (каўняра) памацаць = Па шыі накласці = У каўнер наўскладаць (налажыць) - Па карку заехаць = Каўша даць. Гл 888, 890, 1043 630. Дать прикурить — Гароху засыпаць (троху) = Па пер'і даць = Салёнкі даць = Лупакоў надаваць. Гл 626, 695, 1211 631. Два сапога пара — Абое рабое = Роўны з роўнага цешыцца = Адзін аднаго (адзін другога) нс перацягне = Які ехаў, такі (такую) стрэў. Гл 737, 892, 1003, 1004 632. Делать из мухи слона — 3 камара каня рабшь = 3 блыхі (з мухі) вала рабіць = 3 ветру вяроўку віць = Раскажаш пра вераб'я, а перакажуць пра жураўля = Скажы на кепаць, а даложаць на локаць = Байка з камара вырасце на вала 633. Делить шкуру неубитого медведя — 3 незабітага ліса футра (кажух) шыць= На жывым мядзведзі скуру купляць = Скуру ў лесе фарбаваць (прадаваць) - Не скубі, пакуль не зловіш 634. Дело труба (табак) — Справа дрэнь = Паганая (кепская)справа 635. День-деньской — Як божы дзень= Як дзеньбелы = Ад світання да змяркання = Ад рання да змяркання = Ад віднога да віднога = Цалюткі дзень = Пераз цалюхенькі дзень
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабя, лўпцаха, папўску, пері, пўдла
5 👁
 ◀  / 226  ▶