Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1991). З. Ф. Санько

 ◀  / 226  ▶ 
і не пасміхнецца = Брэша як лён чэша (як клін чэша) = Так маніць, што не пралсзеш 572. В самом деле — Сапраўды = Папраўдзе = Дапраўды = Напраўду 573. В самую пору — Сама раз = Сима што Гл 1258, 1264 574. Всем миром — Усёй грамадою 575. Все равно — Усё адно = Усе роўна. Гл 999 576. Всех благ — На ўсё добрас = Усято добрага = Усяго найлепшагаў Бывайцс здаровы, жывіцебагата = Усяго. Гл 505 577. В скором времени — Па хуткім (нядоўгім, скорым) часе = Па малой гадзіне = Неўзабаве 578. В случае чего — Калі што якое 579. Вставать (становиться) на дыбы (противиться) — Дыбка (дубака) станавіцца = На дыбкі станавіцца (падымацца) = У дубкі ісці 580. Вставлять палки в колеса — Дарогу перасякерваць (перасякаць, заступаць) = Шостку падкідаць = На перашкодзе стаяць 581. Встать с солнцем — 3 зарою ўстаць = Раннюю расу абагнаць = Як свет сонцам (устаць) 582. Вступать в возраст (в лета) — У гады ўбірацца = Пад людзі падысці = У пер'ебрацца (убірацца, абростаць) = Жаўткі ўбіраць (ўвабраць) = Сталець 583. Вступить в брак — Шлюб узяць = Шлюб (шлюбу) шлюбаваць = Пабрацца 584. Всыпать горячих — Даць гарту = Бізуна ўліць = Дыхту даць = Даць як каню ссчкі. Гл 624, 694, 1222 585. Всякая всячина — Збор каляда = Усё ўсялякае = Усялякае рознае 586. Втереться в доверие — У ласку ўбіцца 587. Втирать очки — Акуляры настаўляць. Гл 536, 689, 706, 729, 1121 588. Входить в силу — У сілу (у сілачку) ўбірацца = На ногі (на ножкі) падымацца (паўставаць) = У пер'е брацца = Пер'е абтрэсаць 589. В чем душа держится — Кісялёвыя ногі = Жыццё на нітку павесіў = Хоць калочкам падапры. Гл 526, 669 590. В четырех стенах — Між чатырох сцен
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пере, перебрацца, сйма
9 👁
 ◀  / 226  ▶