Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1991). З. Ф. Санько

 ◀  / 226  ▶ 
размые і свіння не разрые = 1 цапом не развядзеш = Як у адной кашулі хрышчаныя = Як прыкіпелі адзін да другога = Як галубкі ў пары = Як браты = Як спрэжаныя 556. Воды не замутит — Вока нікому не запарушыць " Хоць у вуха кладзі = Хоць да сэрца (да раны) прыкладай = Вады ў лыжцы не замуціць. Гл 865 557. Войти во вкус — Смак спазнаць (адчуць) = Усмакавацца (рассмакаваць) 558. Войти в раж — У стос увайсці 559. Волосы становятся дыбом — Шапка на галаве расце = Аж шапка паднялася = Нешта за каўнер бярэ = Вочы слупа (слупам) сталі = Дрыжыкі працінаюць = 3 капылоў далоў. Гл. 664, 863, 1055 560. Волчий аппетит напал — Конская ежа напала = Пропасці напалі = Прогліца напала = Як не ў сябе = Як тры дні не еў = Як з галоднага краю вырваўся = Як ніколі хлеба ў вочы не бачыў = Як на голад = Есць як валоў шэсць = Не ў свой дух (не ў свае духі) 561. Воротить рыло— Носадварочваць (вярнуць) = Носам круціць = Т вар адварочваць 562. Вот именно — Праўда што 563. Вот так клюква — Вось табе і гацаца = Весь табе і смешкі з бабінай плешкі. Гл 565 564. Вот тебе и вся недолга — I квіта, дзядзька Мікіта = Квіта, пане Мікіта. Гл 726, 731 565. Вот тебе и на — Вось табе і маеш = На табе. Гл 563 566. Впасть в детство — 1 ў лецях і ў дзецях = Здзяцінець 567. В подметки не годится — Падноска (вусцілкі, падэшвы) не варты = Вады падаваць не варгы = Ботаў чысціць не варты. Гл 1129 568. В подпитии — На падпітку = У жарку = Над чаркай = У бутэльку зірнуў. Гл 1060 569. В положении (беременная) — У цяжку (у цяжары) = Пры сабе (хадзіць) ~ Дзіцем хадзіць = 3 жыватом (з чэравам). Гл 905 570. Время от времени — Час ад часу = Калі-нікалі = Зрэдчас - Часамі (часам). Гл 1026 571. Врет как сивый мерин — Хлусіць як наняты = Хлусіць не падсяваючы = Брэша, што сліна да губы прынясе = Маніць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

цяжкў
7 👁
 ◀  / 226  ▶