Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1991). З. Ф. Санько

 ◀  / 226  ▶ 
шапка = Не па рэпачцы націнка, не па дзевачцы дзяцінка = Не па носе кветачка, не па хлопцу дзевачка. Гл. 273 251. Не подмажешь — не поедешь — Хто шмаруе, той і сдзе = Не мазаўшы, не паедзеш = Без сівухі і суддзі глухі = Без падмазкі і блін не адстане = Сухая лыжка рот дзярд = Сухі гарох да сцяны не ліпне 252. Не подстегнешь — не поедешь — Што ўбіў, то ўехаў = Што нукнеш, то і ўедзеш = Не сцёбнеш — не пацягне 253. Не пойман — не вор — Не трапіўся ў хапку, не злодзей = Не той злодзей, на каго казалі, а той, каго злавілі = Не ўзяў за руку — не кажы: злодзей = Не к*жы злодзей", пакуль не ўхопіш 254. Не по хорошу мил, а по милу хорош — Не пригожая пригожа, а каханая пригожа = Нетое хораша, што хораша, але тое, што каму даспадоби 255. Не родись красивым, а родись счастливым — Не радзіся красны, а радзіся шчасны = Як бог красу дзяліў — спала, як бог шчасце дзяліў — устала 256. Не рой другому яму — сам в нее попадешь — Хто на другога яму капае, сам часта ў яс ўпадае = Хто яму капас, той сам туды трапляе = Не капай на каго ямы, бо сам увалішся (упадзеш) = Не гатуй людзям пятлі: сам павесішся = Не рабі каму бяды, бо сам яе сустрэнсш = Не бі чужога цела — будзе свае цола 257. Не смейся, горох, не лучше бобов — Не смейся з людзей, ты сам смяшней = Не смейся, квас, нелепшыза нас = Пасмяяўся лысы з пляшывага = Насмяяўся гаршчок (чыгун) з катла: абодва чорныя. Гл. 437 258. Не смейся чужой беде, своя нагряде — Не радуйся чужой бядзе, бо свая ззаду йдзе = Не цешея з чужое бяды: свая за гоні ад барады = Не смейся, рабе, будзе i табе = Не смейся, брудзе, бо й табе будзе = Хто з каго смяецца, таму не мінецца = Хтоз чужой бяды смяецца, таму галава завінсцца = Незыч ліха другому, каб не давялося самому = Прыйдзе да цябе чарада — сустрэне цябе бяда 259. Не суй нос не в свой вопрос — Не твая палоса — не сунь носа = Дзе сава і сыч, там носа не тыч = Дай спакой рэчы такой, то суседская справа = У чужое проса не тыч (не ткні) носа = Не руш. не чапай, не твая тут справа = Не лезь, куды цябе не клічуць = Не лезь туды, дзе табе не трэба = Схавай свае тры грошыкі (грошы). Гл. 2Ы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

брўдзе, глўхі, хапкў
7 👁
 ◀  / 226  ▶