У труну загнаць = У чорную зямлю ўлажыць = На драўнянага (на цуднага) каня ўссадзіць. Гл 598, 1023, 1146, 1163, 1180, 1217 1274. Ума не приложить — Ладу не дабраць = Тропу не ўхапіць (не ўзяць) = Глузду не прыставіць = Рады (сабе) не даць = На цям не йдзе (не прыходзе). Гл 1277 1275. Ума палата — Моцная галава = Мазгі густыя = Не ўсе ўкупімся (змесцімся) ў той розум = Розуму багата. Гл 1173 1276. Умирать со смеху — 3 рогату канчацца = Ад смеху заходзіцца (лопаць) = Са смеху кіснуць (лопаць, здыхаць). Гл. 674, 807 1277. Уму непостижимо — Розумам не дастаць (не сягнуць) = Розум не йме = У розум не ўзяць. Гл. 1274 1278. Упаси (избави) бог — Барані божа = Хавай божа = Хай бог ратуе = Няхай бог крые. Гл 922, 937 1279. Упасть как подкошенный — Пакаціцца (паваліцца, кульнуцца) як сноп = Кулём легчы 1280. Уплетать (уписывать) за обе щеки — На два бакі есці = На поўную губу (поўнаю губой) есці = На поўны жывот (на поўны рот) есці = Есці як не ў сябе = За абедзве шчокі перці = Як у церніцу церці - Па поўніцы есці - Малоць як у прорву Мяць як мяліца. Гл 715 1281. У черта блины поест — У чорта малітву дастане I бога ашукае, і ў чорта адхопіць. Гл 882 1282. У черта на куличках — У віру на калу = У вірах на юрах = У чортавых зубах = Проці ліха на ўзгорку, дзе пень на калоду брэша = Проці ліха на ўзгорачку (шукай ды трымай) = У лясу на верасу. Гл 714, 829 1283. Ушки на макушке — Слых на семярых = Вушы наставіць (паставіць, натапырыць) 1284. Хватить (перехватить) через край — Цераз (праз) меру ўзяць - Меру перабраць. Гл 1039 1285. Хлеб насущный — Хлеб надзённы 1286. Хлопать глазами — Вачыма лыпаць = Лыпаць вачыма як баран (як цюцька) 1287. Ходить на задних лапках (на цыпочках) — На цырлах хадзіць (клыпаць) = На дыбачках хадзіць = На пальчыках хадзіць = Па адной маснічыне (дошчачцы) хадзіць. Гл
Дадатковыя словы
вірў
3 👁