СПЗБ, т. 1, c. 154]; Баклашку з дзерава рабілі, літраў шэсць-дзесяць, повадам зачэплююць i на сенакос ідуць з баклашкай [Вецярэвічы Пух.; СПЗБ, т. 1, c. 154]; Выпілі цэлаю біклажку вады [Старына Сміл.; Шатэрнік, c. 31]; Біклашка з клепок - воду бралі ў поле [Цыхун, с. 186]; Біклашка, у ёй два дзянцы (дны), ваду бралі на поля [Рудня Астравітая Чэрв.; СПЗБ, т. 1, c. 186]. БАЛЕ'Я [БАЛЯЯ'], ВАГА'Н, ВА'ЛЬНЯ, КАПА'НЬКА [КАПЯ'НКА], НАЧО'ЎКА [НАЧО'ВКА, НАЧО'ЎКІ, НАЧО'ВАЧКА, НАЧО'ВАЧКІ, НО'ЧАЎ, НО'ЧВАЧКІ, НО'ЧВЫ, НОЧО'ВОЧКІ, НОЧО'ЎКІ]. 'Выдзеўбанае з дрэва карыта, начоўкі для купания i мыцця бялізны'. Балея рассохлася [Лёзна Лёзн.; Каспяровіч, c. 33]; У балеі добра паласкаць плацьця. Пакупала дзіця ў балеі [Старына Сміл.; Шатэрнік, c. 28]; У адной баляя мыям адзежду, a ў другой малоя дзіця купаям [Каты Смарг.; Сцяшковіч, c. 52]; Прыняси сюды ваган, буду мыць пялушке [Прывалка Гродз.; Сцяшковіч, c. 75]; Дзеці поўную вальню налілі воды [Пясчанка Бяроз.; ДСБ, c. 29]; Нали вады ў капаньку и памый ноги [Ціхаволя Свісл.; Сцяшковіч, c. 199]; Налыла воды в капаньку, замочу сорочкы [Драгічын; ДСБ, c. 87]; Капянка была, выдаўбана з дрэва, у ёй дзеці маленькія купалі [Верхлессе Крын.; СГТЗБ, т. 2, c. 411]; Былі дзеравянныя начоўкі [Солы Смарг.]. Начоўку цяслой робюць [Ахрэмаўцы Брасл.; СПЗБ, т. 3, c. 197]; Стала мыць плацьця, a начоўкі пацяклі [Ісачкава Аз.; Каспяровіч, c. 205]; Памый галаву хоць у начоўках [Старына Сміл.; Шатэрнік, c. 174]; Начовачка вузенькая i поляць (палаюць) [Кураполле Паст.]. Дзве ўжэ папэнкалі начовачкі [Старыя Трокі Трак.; СПЗБ, т. 3, c. 197]; [ночаў]. 'Вялікія начоўкі' [Цыхун, c. 197]; [ночвачкі]. 'Памянш. да ночвы' [Вялікія Баяры Шчуч.; СПЗБ, т. 3, c. 235]; У ночвах бел'ё сьціраюць, помуцца можно [Цыхун, с. 197]; Налі лычоўкі ў ночвы ды намачы сарочкі [Старына Сміл.; Шатэрнік, c. 174]; Ночвы з дрэва выдзяўбаныя [Пацаўшчына Дзятл.]. Ночвы зрабіў [Дзяніскавічы Ганц.; СПЗБ, т. 3, c. 235]; [ночовачкі]. 'Невялікія начоўкі, у якіх апалалі куццю, проса i інш.' [Цыхун, c. 197]; У мэнэ зара e на горы вэлыкуі ночоўкы; пэклы раньча булкы, рошчынее поўны ночоўке [Цыхун, c. 197]. БАНДА'P [БО'НДАР, БО'НДЫРЬ, БОНДА'РКА1, БО'НДАРЬЬ КЛЯПО'ЧНІК. Бондар, майстар, які займаецца вырабам драўлянага посуду з клёпак'. Бандар рабіў бочкі, вёдры [Мярэцкія Глыб.]. Гэты, што рабіў цэбры, кублы, бочкі, называўся бондар [Груздава Паст.; СПЗБ, т. 1, c. 163]; Бондар у нас называлі того, шчо бочкі, дзежкі потчыняў [Сямігосцічы Стол.; ТС, т. 1, c. 72]; Ведама сам бондар, усякага посудку нарабіў [Старына Сміл.; Шатэрнік, c. 34]; Бондар робіць кадкі [Бабінічы Віц.; Каспяровіч, c. 41]; Бондырь на бочку набіў абруч іна i цеч пірістала [Міцькаўшчына Мсцісл.; КСУМ, c. 90]; Сыны его бондаркі да бочкі робяць [Запясочча Жытк.; TC, т. 1, c. 72]; [бондарь]. Бочарь' [СБМН, c. 30]; Бацька клепочнік быў [Янкоўскі-1, c. 98]. БАНДА'PKA1, БО'НДАРСТВА, БО'НДАРСТВО. Выраб драўлянага посуду'. Бацька бандаркай займаўся [Дакудава Лід.; СПЗБ, т. 1, c. 163]; Забыўся i на сваё бондарства [Ілінова Чаш.; Каспяровіч, c. 41]; [бондарство]. Бочарничество' [СБМН, c. 30]. БАНДА 'РКА2. 'Спецыяльная пілачка'. Каб дно падагнаць, упусьціць у пазы, яго аппільваюць бандаркай [Бытча Барыс.; СЦГ, c
Дадатковыя словы
бандаp, бандаpka, белё, бондарка, бондарьь, бочарнйчество, вальня, капанька, кляпочнік, налй, начовка, ночовочкі, ночоўкі, прынясй
6 👁