БОНДАРСТВА АБІЧА'ЙКА [БИЧА ЙКА, ОБИЧА'ЙКА[, ВЕ КА [ВЕ КО, ВГКО]. 'Века, накрыўка дзяжы, скрыні'. У скрыні абічайка роўная [Жодзішкі Смарг.; СПЗБ, т. 1, c. 34]; [бичайка]. 'Лубочный решетный ободъ' [СБМН, с. 26]; Обичайка коробатая [СБМН, с. 347]; Згубілася века ад дзежкі [Старына Сміл.; Шатэрнік, с. 44]; Векам закрыў ваду ў дзежцы [Свеча Беш.; Каспяровіч, с. 55]; Накрый дзяжу веком [Падлаззе Лях.]. Здыймэ віко i побач, ек там хліб [Павіцце Кобр.; ДСБ, с. 31]; Коровай стаўяць у веко [Бярэжцы Жытк.]. Кошэль бувае з веком i без века [Велямічы Стол.; ТС, т. 1, с. 110]. АБРУ'Ч [АБРУ'ЧЫК, АБРУ'Д, АБРЭ'НЧ, ОБРУ'Ч, БРУЧ, ОБРУ'ЧИКЪ], БІЧА'ЙКА, ГОРЕ'ХВА, КОРО'БКА [КУРО'БКА]. 'Абруч у бандарным вырабе'. Ны вядры абруч лопнуў, нада другі ныцянуць, ато цячэць [Вародзькава Крыч.; КСУМ, с. 32]; Абручы лопнулі ў вадзянцы [Косы Віц.; Каспяровіч, с. 6]; Зь етыя лескі абручык ны вядро выйдзя [Бродкі Крыч.; КСУМ, с. 32]; У цэбары выламаўся абруд [Турэц Сміл.; Шатэрнік, с. 5]; На бойцы абрэнч лопнуў [Дзяражычы Лоеў.]. Абрэнч - абруч на бочцы, дежцы, бойцы [Чаплін Лоеў.; ДСЛ, с. 16]; У жаку п'яць обручоў: меншы, большы i ешчэ большы [Запясочча Жытк.]. Бруч у бочцы злез, то от i процекае [Пагост Жытк.; ТС, т. 3, с. 235]; Солянка обручиками скреплена. На корцу обручикъ лопнувъ [СБМН, с. 353]; Новую бічайку зробіў [Мікалаева Куз.; Каспяровіч, с. 39]; На колодіці на концох горехвы [Гарадная Стол.; ДСБ, с. 49]; Набы коробку на бочку [Сварынь Драг.; ДСБ, с. 105]. АБЭ'РДЖНЯ. 'Вялікая бочка'. Перастанаві аберджню ў той куток, заўтра будзям капусту шынкаваць i саліць [Крышылоўшчына Кар.; Сцяшковіч, с. 19]. АБЯЧА'ЯК [АБЯЧА'ЙКА]. 'Ободок, образующий края сита, решета, кузова или века" для дзяжы"'. У веку паламалася абячайка [Старына Сміл.; Шатэрнік, с. 8]. АДБО'РШК. 'Гэблік з вузкім лязом для выстругвання фігурнай паверхні чаго-небудзь'. Адборнік для паталка, што б доска адна за адну захадзіла б [Скрудалена Даўг.; СПЗБ, т. 1, c. 53]. АДНАЛЁ'ЗКА. 'Гэбаль з адным лязом'. Адалжы ты мне свае адналёзкі, дошку нады пачысьціць [Хвёдараўка Краснап.; КСУМ, c. 46]. АДТО'П. 'Пасудзіна, у якой адтопліваюць малако'. Ты пасядзі, дачушка, я зарас малако табе ў аттопе прынясу [Рудня Чэрв.; СЦГ, c. 23]. АКІЯ'НКА. 'Піла з тонкім палатном'. Акіянка - войстрая, тоненькая піла, екая добра рэжа [Пярэдзелка Лоеў.; ДСЛ, c. 31]. АСІ'НАЎКА. 'Вялікая бочка з асінавай клёпкі'. Намалацілі цэлую асінаўку жыта [Дзяражычы Лоеў.; ДСЛ, c. 37]. БАКЛАТА [БАКЛА'ШКА, БАТЛА'ШКА, БІКЛА'ЖКА, БІКЛА'ШКА[. 'Невялікая сплюшчаная з бакоў бочачка для вады (каля 10 л.) з почапкай'. Бралі баклагі з вадой калісь, як ішлі касіць [Малыя Аўцюкі Калінк
Дадатковыя словы
абэрджня, абячаяк, адборшк, адналёзка, асінаўка, баклашка, батлашка, біклажка, біклашка, горехва, коробка, куробка, пяць
11 👁