РЯШОТКА. 'Прыстасаванне для затрымання маткі ў вуллі\ Каб матка ня вылізла з вульля, на лётку ставіцца ряшотка [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 247] СЕ'ДЗЕЛКА. 'Сядзенне на канцы вяроўкі, пры дапамозе якой лазілі на дрэва'. Да плеці прывязавалі седзелку, куды садзіўся зямец [Азяраны Раг.; Мацкевіч, c. 215]. СЕТКА, СІТЦО'. 'Ахоўная пчалярская сетка4. [Сетка]. 'Капюшон з сітцам для аховы ад пчол' [Граўжышкі Ашм.; Мацкевіч, c. 215]; [сетка]. 'Ахоўная пчалярская сетка' [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 247]; Пчаляр ідзець, сітцо на галаву адзяець [Саланое Віл.; Мацкевіч, c. 215]. СЕБРАНЬГЯ ПШЧО'ЛЫ [СЯБРО'ЎСКІЯ ПЧО'ЛЫ, СЯБЭТНЫЯ ПЧО'ЛЫ], СЯБЭТКА [СЯБЭ'РСТВА]. 'Пчолы, якімі сумесна карыстаюцца два гаспадары'. Калі рой у чужую раёўку ўцёк - гэта себраныя пшчолы: мёд дзеляць папалам гаспадар пшчол i раёўкі [Кальнішкі Шальч.; СПЗБ, т. 4, c. 407]; Некалькі калодак дае адзін гаспадар другому, той даглядая - гэта сяброўскія пчолы [Саланое Віл.; СПЗБ, т. 5, с. 62]; Еслі пчаляр прымя каго у сябэрства, то сябэрныя пчолы [Граўжышкі Ашм.; Мацкевіч, с. 216]; Еслі той, к каму прыляцелі пчолы, прымя ў сябэрства, то сябэрныя пчолы [Граўжышкі Ашм.; СПЗБ, т. 5, с. 63]; Бываіць сябэрка на пчолы: калі гаспадар прыгнаўся за сваімі пчаламі, а пчолы прыляцелі ў чужую стаўку - значыць, пчолы ў сябэрцы, перайшлі ў сябэрку [Груздава Паст.; СПЗБ, т. 5, с. 63]. СЕМЯ'. 'Рой пчол у вуллі'. Пропалі пчолы, осталосо дзве сем'е [В. Малешава Стол.]. У его сто піісят семей пчол, то там сіла! [Дварэц Жытк.; ТС, т. 5, с. 28]. СКРЫЛЬ. 'Соты з мёдам у раме'. Дасталі раму i палавіну скрыля выразалі [Саланое Віл.; Мацкевіч, с. 216]. СЛЕ'ПЕТ2. 'Мед з дупляных лясных вулляў'. Надрали ў лесе слепяту, наелися [Данілкі Бераст.; Сцяшковіч, с. 441]. СТАЯ'К* [СТЫЯ'К], СТА'ЎКА, СТО'ШЬ. 'Стаячы калодачны вулей'. Стаяк хужэй да раёў [Валынцы В.-Дзв.]. Стаяк на пчол - круглы вуль на суку стаіць, прывязваецца да дзерава [Мярэцкія Глыб.]. Стаякі стаяць, а ў лежаках мёду болей [Багушэвічы Бярэз.; СПЗБ, т. 4, с. 585]; [стаяк]. 'Калодачны вулей' [Саланое Віл.; Мацкевіч, с. 216]; Раней дзелылі i ліжакі, i стыякі [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, с. 247]; Стаўка стаіць на дубу [Клюі Куз.; Каспяровіч, с. 292]; [стоінь]. 'Toe, што i стыяк ' [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 247]. СТРА'ЦІЦЦА. 'Прапасці, не вярнуцца ў вулей'. Бывая, матка выйдзя на аблёт i страціцца [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 247]. СЦЕЛЬНГК [ШЧЭЛЬНГК]. 'Пласт вашчыны з мёдам (y калодзе)'. Сцельнікі до самой подкі [В. Малешава Стол.]. Шчэльнік [Мачуль Стол.; ТС, т. 5, с. 124]. СЫЧ. 'Калок у вуллі, на якім трымаліся пляйстры з мёдам' [В. Малешава Стол.; ТС, т. 5, с. 129]. ТРАЦЯ'К [ТРЫЦЦЯ'К]. 'Трэці рой пчол'. Рой трацяк выходзиць у трэци дзень за ўтараком, другим, трацяк ужо слабы рой [Каробчыцы Гродз
Дадатковыя словы
седзелка, слепет, стошь, трыццяк
2 👁