Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
Пчолак шмат лётае [Плябанцы Ашм.; СПЗБ, т. 4, c. 201]; Ён жа ні рызьбярэшто асва, што пчыла [Старое Сяло Мсцісл.; КСУМ, c. 362]; [пчала, пчола, пчыла, пчэла, пшчала, пшчола, пчаліна, пчолка, пчэліна]. Пчала' [ЛАБНГ, e. 121]. ПЧАЛАВО'ДНАЕ СТО'ЙЛА. 'Дрэва, у дупле якога жывуць пчолы'. Такое дзерава называлi пчалаводнае стойла, дзе пчолы вяліся ў дуплах [Азяраны Раг.; СПЗБ, т. 4, c. 201]. ПЧАЛГНЫЙ [ПЧАЛЯ'HЫ, ПЧО'ЛЬНЫ, ПЧОЛО'ВУ]. Пчаліны'. Нейдзі пчаліны рой шуміць! [Горкі Краснап.; КСУМ, c. 362]; Домікі пчаляныя [Старыя Трокі Трак.; СПЗБ, т. 4, c. 202]; Матка ў пчолаў- пчольная матка [Горек Бяроз.; СПЗБ, т. 4, c. 203]; У чэрушэчках мед пчоловы [Дварэц Жытк.; TC, т. 4, c. 275]. ПЧАЛЬНА'Я ПРЫВА'ДА. 'Некалькі вулляў для прываблівання рою'. Пчальная прывада, каб пчолы сабіраць [Прэдэ Даўг.; СПЗБ, т. 4, c. 202]. ПЧАЛАДЗЁ'Р [ПЧОЛОДО'Р]. Той, хто выдзірае пчолы (мёд), злодзей'. By ж радакцыя! Я заявіла вам на етаго пчаладзёра- злодзея [Янкоўскі-3, c. 104]; [пчолод'ор]. 'Человек, расхищающий пчел, выдирающий мед, вор' [ПТП, с. 353]. ПЫТКАРМГЦЬ. 'Даць (пчолам) дадатковы корм' [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, с. 247]. ПЯРЕ'ХРІСТНІ. 'Яловыя палачкі, якія ўмацоўваюцца накрыж унутры калоды для падтрымання сотаў'. У сяредзіну калоды ставюцца пярехрістні, каб ні абарвалася наўза [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 247]. ПЯРІ'НА. 'Частка гусінага крыла, якой ачышчаюць вулей, абмятаюць з рамак пчол i інш.' [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 247]. PA'MKA [РЯ'МКА], НЫСТА'ЎКА. 'Рамка для сотаў у рамачным вуллі'. Пчаляр рамкі ў вуляй ставіць [Міратычы Кар.; Мацкевіч, c. 215]; Як заб'юць пчолы ячэйкі пяргой, тады ўжо рямку выкідай [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 247]; [ныстаўка]. 'Невялікая рамка, якая ўстаўляецца ў мыгазін' [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 245]. РАГЦЦА [РО'ЩЦА, РОГЦЦА]. 'Збірацца вакол маткі, утвараючы рой (пра пчол)' [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 247]; Ек пчолы рояцца, то перву - сільны рой [Бярэжцы Жытк.; TC, т. 4, c. 308]; Пшчолы роюцца, то раенне пчол [Опса Брасл.]. Як рояцца пчолы, нада вадой крапіць іх [Мсцібава Ваўк.; СПЗБ, т. 4, c. 302]. РОЙ. Сям'я пчол, якая вылецела з вулля'. Пускае роя вулей [Хачэнь Жытк.]. У его було роёў п'яць за лето [M. Малешава Жытк.; TC, т. 4, c. 309]; Рой звіўся, пчолы сядзелі шапкай [Дзёрнавічы В.-Дзв.]. Pae пазбіраю i асаджу [Галубы Мает.; СПЗБ, т. 4, c. 302]; Шчэрпаў рой у ройніцу [Старыя Смільгіні Воран.]. Скрэпяць рой вадой, i ён сядая [Граўжышкі Ашм.]. Рой ідзець ca старой маткай [Саланое Віл.; Мацкевіч, c. 215]. РОЙО'ВА ГАРА'ЧКА. 'Возбужденное состояние пчелиной семьи в период роения' [ПТП, с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

pamka, гарачка, забюць, пчаляhы, пчолову, пчолодор, пчольны, пяріна, ройова, рощца, рямка, сямя
3 👁
 ◀  / 131  ▶