Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
гнілое дзерава i падкурыць [Азяраны Раг.; Мацкевіч, c. 214]; Укініш у лубку ложкі дзьве пчол, a тады паткуріш i самі пойдуць [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 247]; Я так рой усыпаю: пыстаўлю достычку к лёццы, лубку рызвяжу, рыссцялю абвязку, дам дымку i пашлі ў лётку [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, с. 243]. КЫТА'ЦЬ. 'Выкачваць, выдаляць мёд з сотаў з дапамогай медагонкі'. Нада мідагонку ўзяць, будзім мёд кытаць [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, с. 244]. ЛА'ДЗЬБШЫ. 4 Частаванне ў дзень падбору мёду'. Была на ладзьбінах, угашчалі мёдам. [Малыя Аўцюкі Калінк.]. Як падглядаюць пчол i частуюць мёдам, то кажуць, што ў таго сёння ладзьбіны [Саланое Віл., Жылі Іўеў.; Мацкевіч, с. 211]. ЛАЗБАВА'ЦЬ, ЛА'ЗІЦЬ, ВЫБІРА'ЦЬ [ВУБІРА'ЦЬ, ВЫБІРА'ЦІ], ПАДАБРА 'ЦБ [ПАДБ1РАЦБ], ПАДГЛЯДА'ЦЬ [ПАДГЛІДА'ЦЬ, ПЫДГЛІДА'ЦЬ, ПАТГЛІДА'ЦЬ, ПАДГЛЯ'ДАВАЦЬ], ПЕРАГЛЯДА'ЦЬ [ПІРІГЛІДА'ЦЬ, ПРАГЛЯДА'ЦЬ], ПРЫГЛЕ'ДЗЕЦЬ [ПРЫГЛЕДА'ЦЬ], ПАДЛА'ДЗІЦЬ, ПАДЛА 'ДЖВАЦЬ, ПАДРАЗА'ЦЬ, ТРАСЦГ, ХАЖАТЫ [ХОДЖА 'ЦІ]. 'Даставаць мёд з вулля, пакінуўшы пчолам неабходную колькасць'. Лазбуюць- дастаюць мёт [Жодзішкі Смарг.]. Пчолы лазбавалі [Магуны Паст.; СПЗБ, т. 2, c. 610]; П а д г л я д a ц ь пчол [Рудня Астравітая Чэрв.]. Будам скора падглядаць пчол [Азяраны Раг., Бакшты Іўеў.]. Ужо пара падглядаць пчол [Рыбчына Віл.]. П а д г л я д а в а ць пчол [Азяраны Раг.]. П а д л а д ж в а ць пчолы [Рыбчына Віл.]. П а д л а д ж а ць пчол [Мярэцкія Глыб.; Мацкевіч, с. 213]; Пчол нада падбіраць [Кураполле Паст.]. Падбіраць мёт [Граўжышкі Ашм.; СПЗБ, т. 3, с. 298]; Нада мідагонку ўзяць, будзім пчол пыдглідаць [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, с. 246]; Падглядаяш пчол k [Рыбчына Віл.]. Пашоў падглядаць пчол [Дзяніскавічы Ганц.]. Падглідаць пчол, а вясною падчышчаць [Ухвала Круп.; СПЗБ, т. 3, c. 304]; Сьцяпан падглядая пчолы [Старына Сміл.; Шатэрнік, c. 187]; [пераглядаць пчол]. 'Рабіць агляд пчол адзін раз у тыдзень' [Рыбчына Віл.; Мацкевіч, c. 214]; Пераглядаць буду пчол кожны тыдзень [Рыбчына Віл.; СПЗБ, т. 3, с. 487]; [піріглідаць]. 'Рабіць час ад часу агляд пчол' [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, с. 246]; Як іх, пчол, праглядаць, так ні дай бох [Крэва Смарг.; СПЗБ, т. 4, с. 71]; Прыгледзець вулья трэба [Альтаны Стол.; ТС, т. 4, с. 238]; Полез на хвою прыгледаць пчол [В. Малешава Стол.; ТС, т. 4, с. 238]; [падглядаць, падладзіць, патглідаць, падглядаваць, падладжваць, выбіраць, вубіраць, выбіраці, лазіць, хажаты, ходжаці, падразаць, лазбаваць, трасці]. 'Збіраць мёд з вулляў' [ЛАБНГ, c. 127]. ЛА'ЗБЕНЬ [ЛА'ЗЬБЕНЬ, ЛАЗЬБЕ'НЬ, ЛАЗОЪКА, ЛАЗОЪОЧКА, ЛАЗУЪЕНЬ, ЛАЗУЪЭНЬ]. 'Кадачка, выдзеўбаная з ліпавага дрэва, або зробленая з лубу, якая выкарыстоўваецца для збору мёду'. Поўны лазьбень мёду прыдалі [Вербеж Чэрык.; КСУМ, c. 246]; Принесъ целый лазбень меду [СБМН, c. 264]; Лазбень - на мед така коробка з лутка на вуглы, робяць з вечком [Цыхун, с. 195]; Абдзяруць кару з ліпу, шшыюць чатырохкантовы лазбень, вечко ў ім було [Кузьмічы Люб.]. Наброў меду поўный лазбень. Лазбень - драўляная пасуда на мед [Малыя Аўцюкі Калінк.; СПЗБ, т. 2, с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ладзьбшы
4 👁
 ◀  / 131  ▶