козу б, кашэль, рэшата, сівалка, катомка, кубар]. 'Пасудзіна, куды аграбаюць рой' [ЛАБНГ, с. 126]. КЛЕ'Ш ЧЫ [КЛЕШЧОТК1], СКАМЬГ. Д'раўляныя ціскі для выціскання мёду, прасавання воску'. Мёд i воск клешчамі выціскалі [Рыбчына Віл., Азяраны Раг., Старыя Смільгіні Воран., Малыя Аўцюкі Калінк.; Мацкевіч, с. 211]; [клешчы]. 'Ціскі для выціскання воску' [Цімашкова, с. 244]; Клешчоткі бяруць i воск давяць [Глівін Барыс.; СПЗБ, т. 2, с. 475]; Былі скамы, скамамі выціскалі мёт [Бакшты Іўеў.; Мацкевіч, с. 216]; Скамамі выціскалі мёт [Бакшты Іўеў.; СПЗБ, т. 4, с. 437]. КЛШ, СУ'МКА. 'Спецыяльная палатняная сумка для выціскання воску'. [Клін]. 'Палатняная торба ў выглядзе кліна выціскаць воск' [Граўжышкі Ашм.; Мацкевіч, с. 211]; У сумку воск кладуць i выціскаюць [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, с. 247]. КОРМИЛ'НИЦ А. 'Кормящая пчела' [ПТП, с. 336]. КОСЯ'К. 'Пласт сотаў, які вісіць у вуллі наўскасяк' [Запясочча Жытк.; TC, т. 2, c. 225]. KPOM. 'Хвоя ca спіленай вяршыняй для борцей' [Мачуль Стол.; TC, т. 2, c. 235]. КУРА'ЎКА [КУРА'Ч, КУРЬГЛА, КУРЭ'ЛЬ, КУРЭ'НЬ], ПАДКУPA'ЧКА [ПАДКУРАЧЬГ], ГНІЛУ'ШКІ. 'Скручаная ануча, сухое спарахнелае дрэва, якімі падкурвалі пчол'. Даўней кураўкай курылі пшчол [Саланое Віл.]; А патом жалезну кураўку зрабілі курыць пшчол [Старыя Смільгіні Воран.; СПЗБ, т. 2, c. 578]; [кураўка]. 'Прылада абкурваць пчол' [ЛАБНГ, c. 128]; [кураўка]. 'Скручаная ануча, якою падпальвалі i дымілі пчол' [Старыя Смільгіні Воран.; Мацкевіч, c. 211]; Курачом пчолы вуганяём з вулья, ек мед достаём [Кароцічы Стол.; TC, т. 2, c. 252]; Дзед скручваў вярчом трапку i ішоў падглядаць пчол. Дзед казаў: "Зрабіця курыла!" [Лапічы Асіп.; СПЗБ, т. 2, с. 585]; Курэль запальвалі i падкурвалі пчол [Груздава Паст.]. Альховы пень згніўшы высахніць, запаліш яго, i ён курыў, называлі курэль [Рыбчына Віл.; СПЗБ, т. 2, c. 587]; [курэнь]. 'Сухія гнілушкі, якімі падкурваюць пчол' [Рыбчына Віл.; Мацкевіч, c. 211]; Падкурачку закладваюць у дымар, падпальваюць i дымяць [Пруды Стаўб.; СЦГ, c. 262]; Паткурачы - гнілыя такія аскабалкі, іх распальваюць i паткурваюць пчол, дастаюць мёд [Пруды Стаўб.; СЦГ, c. 262]; У дымакур гнілушкі кладуць, яны даюць многа дыму [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 243]. КУРАЦЁ'. Падкурванне'. Даўней ня было кураця, так падглядалі пшчол [Граўжышкі Ашм.; Мацкевіч, c. 211]. КУ'РЫЦЬ [КУРЫ'ЦЬ, КУ'РАЦЬ, КУРИТИ, КУРИЛЫ, ПАДКУРЫ'ЦЬ, ПАТКУРЬГЦЬ, ПОДКУРЫЦЬ, ПЫТКУРГЦЬ], ДАЦЬ ДЫМКУ'. 'Падкурыць дымам (пчол)'. Курыць пчол [Валынцы В.-Дзв.; СПЗБ, т. 2, с. 586]; Кураць пшчол куралём [Граўжышкі Ашм.; Мацкевіч, с. 211]; Як падглядаюць пчол, паткурыць трэба [Рыбчына Віл.]. Бралі гнілоя дзерава, парцяначку запаляць, пусцяць дым - i падкураць пчол [Азяраны Раг.; СПЗБ, т. 3, с. 310]; Подкурыць пчол трэба [Луткі Стол.]. Воны зноў за рукі кусаюцца, то я зноў подкуру [Дварэц Жытк.; ТС, т. 4, с. 96]; Парцянучку запаліць або
Дадатковыя словы
драўляныя, кормилниц, косяк, падкуpaчка
12 👁