Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
ЗВГЦЦА. 'Сабрацца клубком (пра пчол рой)'. Звіўса на ём, на ёго голове рой [Цераблічы Стол.; ТС, т. 2, с. 141]; Рой высыпаў i звіўся на дрэве [Рыбчына Віл.; Мацкевіч, с. 209]. ЗРАГЦЦА. 'Аслабнуць у выніку шматразовага раення (пра пчаліную сямю)'. [Зраіцца]. 'Зменшыцца, аслабнуць у выніку шматразовага раення' [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 243]; Пчолы зраіліся, слабая сям'я [Старыя Смільгіні Воран.; СПЗБ, т. 2, c. 325]; Мае пшчолы зраіліся, слабыя, мёду не нанасілі [Старыя Смільгіні Воран.; Мацкевіч, c. 209]. ЗУ'БЯЛЬ [ЗУ'БЕЛЬ, ЗУБЭЛ', ЗУ'БЛЕНІЦА, ЗУБЛЯ'НКА]. Дымар у выглядзе рагацінкі, якім падкурваюць пчол'. 3 гнілога дзерава рабілі зубяль, яго запаляць, ён курыцца, яго бяруць ік воку i дымяць [Мацкевіч, с. 209]; Колыс' дымаров нэ було, а запал'увалы зубле [ПТП, с. 333]. [зубель, зубэль, зубяль, зубленіца, зублянка]. 'Прылада для абкурвання пчол' [ЛАБНГ, с. 128]. ЗЫКЛЮЧА'ЦЬ. 'Адсаджваць i закрываць (матку ў матачніку)'. Матку зловіш у лубцы i ў матышнік зыключаіш [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, с. 244]. ЗЫМО'ВНЫК, ПЧАЛЯТНЯ. 'Спецыяльнае памяшканне для зімовага захавання вулляў'. На зыму пчыл зносять в зымовныкы [Макраны Малар.; ДСБ, с. 80]; Пчалярня - месца куды зносяць вуллі на зіму [Пярэдзелка Лоеў.; ДСЛ, с. 295]. ЗЫСА'ХЫРЩЦА, ЗАЦУКРАВА'ЦЦА. Зацукравацца'. Зрелый мёд зысахыріцца, а нязрелый закісьня [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, с. 244]; Зробюцца крупкі i мёд зацукруецца [Саланое Віл.; Мацкевіч, с. 209]. ЗЬБЩЬ. 'Прымусіць (рой) сесці'. Каб рой ні пыляцеў, нада зьбіць вадой ці пяском [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, с. 244]. ЗЯМЕ'ЦКІЙ. Пчалярскі'. Замецкыя прілада нібыгатыя: дымарь, сетка ды нож бальшэй [Гарадок Раснян.; КСУМ, с. 213]. ICK [ПОЛСК, ПО'ЙСК, ПОЛСКО], РАЗВЕ'ДКА, СКА'ЛЛІ [СКАДЛЯ, СКА' Л ЛЯ, СКА'ЛЯ, СКАЛЬ, СКАЛА' СКЫЛЬЛЯ']. Пчаліная разведка (спецыяльны атрад пчол, які шукае новае месца для рою)'. Перад раеньням пчолы ідуць на іск [Мікалаеўшчына Стаўб.; СЦГ, с. 173]; У пустом вульлі я бачыў іск [Старына Сміл.; Шатэрнік, с. 124]; Іск ідзець [Саланое Віл.]. У гэтай стаўца іск лётаіць [Груздава Паст., Жылі Іўеў.; Мацкевіч, c. 210]; [іск]. 'Пчаліная разведка ў час раення' [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 244]; Іск ішчуць пчолы, ішчуць, дзе ўдабней [Кураполле Паст.; СПЗБ, т. 2, c. 347]; Дзьве сям'і ня могуць быць у вуллі, яны боруцца - катора катору выгане. Тады матка пакідае вулей, калі іск нойдзе добрае месца. Абычна ў лесе, на старым дзераве з дуплом, любяць гніль, запах [Беларучы Лаг.; ММГ, c. 56]; Воны поіска посылаюць - нравіцца вулей, сюды ведуць [Старажоўцы Жытк.]. Вулей пускае пойскі [Аздамічы Стол.; TC, т. 4, c. 127]; Поіско плохое [Запясочча Жытк.; TC, т. 4, c. 127]; У пчалах ёсць разведка, яны паляцяць у лес [Дзёрнавічы В.-Дзв.]. Пчолы паляцелі на разведку [Мсцібава Ваўк.; СПЗБ, т. 4, c. 249]; [скаллі]. 'Пчаліная разведка' [Малыя Аўцюкі Калінк.; Мацкевіч, c. 216]; 3 вулля выляцеў скаль, паскалюя и прыляциць [Прывалка Гродз.; Сцяшковіч, c. 433]; Скалля леціць, шукае места, i тады выходіць рой [Пярэдзелка Лоеў.; ДСЛ, c. 325]; Каля
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

запалувалы, зыключаць, зысахырщца, зямецкій, прыляцйць, скаля, сямя, сямі
4 👁
 ◀  / 131  ▶