Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
густэй [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 244]; Мэд пчолы запэчатва]ут', трэба зризаты да выкачу ваты [ПТП, с. 332]; Зыкладзіныя матышнікі пчолы зыліваюць мылачком i пічатыюць. Вірясовый мёд пчолы ні пічатыюць, ён густэй [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 246]; Пчолы пэчата]ут' мэд [ПТП, c. 348]. ЗАЛЕ'ПАНКА. 'Пчаліныя ячэйкі з мёдам у трысцінках'. У залепанцы мед e, вон у чэрэціні i залеплены землей, a ў серэдзіні подзелены на колодочкі, i там е чэрвячок маленькі [М. Малешава Жытк.; ТС, т. 2, с. 104]. ЗАЛЕ'ПВАЦЬ. Залепліваць'. Залепвае воском дзірку пчола [Сямігосцічы Стол.; ТС, т. 2, с. 104]. ЗАНА'ДА, ПАДКАРМЯ'ЧКА [ПАТКАРМЯ'ЧКА, ПАТКО'РМКА]. 'Падкормка, якую робіць пчаляр для пчол'. Занада для пчол, наварыў, заліў [Масілавічы Сл.; СПЗБ, т. 2, с. 233]; Паткармячка ўжо кончылася, цяпер пчолы сами будуць насиць мёд [Урцішкі Іўеў.; Сцяшковіч, с. 316]; [паткармячка]. 'Падкормка для пчол' [Старыя Смільгіні Воран.; Мацкевіч, с. 214]; [паткормка]. 'Раствор цукру ў выглядзе сіропа для падкормлівання пчол' [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, с. 246]. ЗАСКЛЕ'ПЛЕНЫ, ЗАБРУШАВА'НЫ, ЗАЛГТЫ, ЗАКРЫТЫ, [КРЫ 'ТЫ], 3АПЯЧА 'ТАНЫ, [3АПЕЧА 'ТАНЫ, ЗАПІЧ А 'ТАНЫ, ЗАПЫЧА'ТАНЫ, ЗАПЫЧЯ 'ТАНЫ, ЗАПЭЧА'ТАНЫ], ПЯЧА'ТНЫ. 'Запячатаны ў сотах мёд' [ЛАБНГ, с. 127]. ЗАСКЛЕ'ПКА [ЗАСКЛЁ'П]. 4 Рамка, запоўненая мёдам'. Гета рамка засклепляна, пчолы ўжо зрабили засклепку [Урцішкі Іўеў.; Сцяшковіч, с. 159]; У рамках поўно мёду - гэто засклёп [Малахоўцы Бар.; СПЗБ, т. 2, с. 252]. ЗА'СЯДЗЬ, 3 АПЛ О'ДА [РАСПЛО'ДА], ЦЭР, ЧА'РА [ЧАРВА', ЧАЎРА', ЧЭ'РА, ЧЭР, ЧЭРВ, ЧЭРФ, ЧЭРЬ]. Лічынкі i кукалкі пчол'. У маіх пшчол мёду мала, адна засядь [Жылі Іўеў.; Мацкевіч, с. 209]; Поставіў у той улей заплоду [Здзітава II Бяроз.; ДСБ, с. 73]; Расплоду кармяць ні адным мёдам, a i сіропам [Onca Брасл.; СПЗБ, т. 4, с. 281]; У точках цэр матка палажыла, то мёт не ўзліёць [Быстрыца Астр.; СПЗБ, т. 5, с. 377]; Матка чарыць, чары многа [Рыбчына Віл.; СПЗБ, т. 5, с. 404]; Поўна рамка чарвы [Міратычы Кар.]. Чэрв [Старыя Смільгіні Воран.; Мацкевіч., с. 217]; Нарва ва ўсіх вульлях [Лісна В.Дзв.]. Нарву матка чарвіць [Бакшты Іўеў.]. Поўна рамка чарвы [Міратычы Кар.; СПЗБ, т. 5, с. 407]; Чаўры многа ў рамках [Рыбчына Віл.; СПЗБ, т. 5, с. 418]; Чэра - чарвячок, з яго пшчала палучаяцца [Жодзішкі Смарт.]. Тры рамкі чэры стаіць [Кураполле Паст.; СПЗБ, т. 5, с. 447]; Дзелая соты, закладая чэр [Азяраны Раг.]. Чэр закладаць [Груздава Паст.; СПЗБ, т. 5, с. 447]; Матка ў соты закладая чэр [Азяраны Раг.; Мацкевіч, с. 217]; Чэр у етай калодзі дужа ладная [Лужасна Куз.; Каспяровіч, с. 344]; Чэрв - вусень пчол [Старыя Смільгіні Воран.]. Чэрф залажыўшы пшчолы [Темзы Шальч.; СПЗБ, г. 5, с. 448]; [чэрь]. 'Адкладзеныя ў соты яечкі, з якіх выводзяцца лічынкі пчол' [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, с. 248]. ЗАШЫ'ЦЬ. Уцяпліць вулей'. Вуллі на зіму зашываюць ад севера [Хачэнь Жытк.; Станкевіч, с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забрушаваны, залепанка, залепваць, запычатаны, запэчатаны, засклепка, засклеплены, засядзь, зашыць, ода, падкармячка, пячатны, расплода, чара
5 👁
 ◀  / 131  ▶