Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
ДУПЛЁ'НКА [ДУПЛЯ'НКА3]. 'Дзежачка для мёду'. У дуплёнцы стаіць мёт [Саланое Віл.]. У дуплянкі мёт з вашчынамі складалі [Саланое Віл.; Мацкевіч, c. 208]; Дуплянка мы называям пасудзіну для трымання мёду пад рукой [Забалоцце Смал.; СЦГ, c. 126]. ДЫМА'Р [ДЫМА РЬ, ДЫМА'РКА, ДЫМЛЯ'РКА, ДЫМЯ'РКА, ДЫМАДЬГШКА, ДЫМАКУ'Р, ДЫМАКУ'РКА, ДЫМО'ЎКА, ДЬГМКА, ДЫМА'К|, КУ РАДЫ 'МАЧКА [КУРАДЬГМКА, КУРО'ДЫМ, КУРАДЬГМ], КУ'РНІК, КУРЬГЛА [КУРЬГЛКА], КУРЭ'НЬ1 [КУРЭ'ЛЬ, КУРА'Ч], ПАДКУ'РАЧ [ПАТКУ'РАЧ], ЧМУ'ХАЛКА. Прылада для абкурвання пчол перад аглядам вулея'. Дымар узяў пчол падкурваць [Глівін Барыс.]. У дымар закладваюць гніллё трухлявая i падкурваюць [Шкаўна Лудз.; СПЗБ, т. 2, c. 112]; Hy i зямец с цябе, пакуль дымарь распаліш, дык i рой уцячэ [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 243]; Дымарка - для падкурвання пчол [Ухвала Круп.]. Дымярка- пчол падкурваць [Мсцібава Ваўк.; СПЗБ, т. 2, с. 112]; Хацеў ужо сёня пайсци да пчол, але не знайшоў дымлярку [Шчанец Шчуч.; Сцяшковіч, c. 135]; Як задымлю дымадышкай, дык пчолы, як сонныя [Малмыгі Віл.; СЦГ, c. 127]; Дымакур- пчол адганяць [Саланое Віл.; СПЗБ, т. 2, c. 112]; Нясі дымакур, а то пчолы зыкусалі [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 243]; Я яшчэ малы быў, але помню, вельмі любіў мёд. А тады мёд быў ого які смачны, бо ўволю яго не было. Я, помню, узяў дымакур, налажыў шчэпак i парашыў сам дастаць мёду з вульля [Беларучы Лаг.; ММГ, c. 44]; [дымакур]. Дымар' [Саланое Віл.; Мацкевіч, c. 208]; Дымакур купляюць, але ў мяне самадзелкавы [Бясяды Лаг.; СЦГ, c. 127]; Аграбалі ў лупку рой - гнілякоў насыпаюць у кацялок, a цяпер дымакурка, яна фук-фук - i дыміць [Малькуны Ігн.; СПЗБ, т. 2, c. 112]; Даўней людзі не баяліся пчол, нейкія былі трывушчыя. Гэтых дымовак ніхто ні ведаў [Пруды Стаўб.; С1ДГ, c. 128]; Рой выйшаў! Палі хутчэй дымку! [Баяры Маладз.; СЦГ, c. 128]; Я ніколі дымака ні бяру, пчолы мяне знаюць [Баяры Маладз.; СЦГ, c. 127]; Курадымачкай кураць пчол [Саланое Віл.; Мацкевіч, c. 211]; Курадымка з бляхі пчолы падкураваць [Прудава Паст.; СПЗБ, т. 2, c. 576]; Куродым раней рабілі с парцянак, c старога палатна i паткуравалі пчол, бяростай апкручвалі, кап не пускала быстра гарэць [Рудня Астравітая Чэрв.; СПЗБ, т. 2, c. 582]; Узяў куродым, пайду да вулея: первае раеньне, нада паткурыць, кап пчолкі ні ўцяклі [Мікалаеўшчына Стаўб.; СЦГ, c. 207]; Ложаць патруху ў сярэдзину курника, патпальваюць и кураць пчол [Сонічы Гродз.; Сцяшковіч, c. 227]; Курылка- што пчол паткурваць, туды кладзецца парахня, дым з яе ідзець [Валынцы В.-Дзв.; СПЗБ, т. 2, c. 585]; Курэнь- курадымка [Рыбчына Віл.; СПЗБ, т. 2, c. 587]; Падкурач у мяне свой стаіць у хаце [Пруды Стаўб.; СЦГ, c. 262]; Паткурач - ім укурвалі пчол парахнёй [Бакшты Іўеў.]. Паткурач - пчол паткурваць [Мсцібава Ваўк.; СПЗБ, т. 3, c. 310]; [чмухалка]. 4Дымарь' [ПТП, c. 364]; [курэнь, курэль, курач, падкурач, курыла, куродым, дымар, дымакур]. 4Прылада для абкурвання пчол' [ЛАБНГ, с. 128]. ЖЫНЬ, ЛА'ЗІВА [ЛЕ'ЗВА, ЛЕ'ЗІВО], ЛЯЖО'ЙКА, ПЛЕЦЬ1. 'Прыстасаванне з вяровак для ўзнімання пчаляра на дрэва'. Колысь булы жэні, булы колоды з пчоламы [Хаціслаў Малар.; ДСБ, с. 67]; [лазіва]. Вяроўка, пры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дуплёнка, дымлярка, дымоўка, курнік, лезва, лезіво, ляжойка
5 👁
 ◀  / 131  ▶