накрыўка, шчо на доўжы наложваецца ў колодзі [Аздамічы Стол.; TC, т. 5, c. 66]; [снет]. 'Дошка, якая закрывае бакавы ўваход у калодачным вуллі' [Старое Сяло Зэльв.; Мацкевіч, c. 216]; Верхня- доўж, a ніжня- снедзь [В. Малешава Стол.; TC, т. 5, c. 66]; Сніціна ў ляжаку, дошка такая [Старое Сяло Зэльв.; СПЗБ, т. 4, с. 515]; Сяголята пчолы толькі па сьнед зацягнулі [Лядцо Пух.; Шатэрнік, с. 272]. ДЗГКІЯ ПЧО'ЛЫ, [ДЗГКІЯ ПШЧО'ЛЫ], ДЗІКА'Р, л я с н ь г я ПЧО'ЛЫ ІЛЯСНЫ'Я ПШЧО'ЛЫ], ПЫЛЯВЭ'Я ПЧО'ЛЫ, СЛЕ'ПЕТ1 ІСЛЕПАТНЕ', СЛЕ'ПАТНІ, СЛЕПАТНГ, СЛЕ'ПОТНІ, СЛЕ'ПЕТНІ, СЛЯПНГ, СЛЕ'ПЯТЫ, СЛЕ'ПАТЫ, СЛЕ'ПЕТО, СЛЕ'ШТ, СЛЕ'ПЯТ, СЛЕПЦЫ]. 'Лясныя пчолы, якія жывуць у дуплах'. [Дзікія пчолы]. 'Пчолы, якія жывуць у лесе' [Азяраны Раг.; Мацкевіч, с. 208]; Дзікарамі пчол называюць, ета екіе у лесе жывуць [Ручаёўка Лоеў.; ДСЛ, с. 102]; [лясныя пчолы]. 'Дзікія пчолы, што жывуць у дуплах' [Рудня Астравітая Чэрв., Жылі Іўеў., Старыя Смільгіні Воран.; Мацкевіч, с. 212]; [слепет]. 'Дзікія пчолы' [Малыя Аўцюкі Калінк.; Мацкевіч, с. 216]; Слепатне - пчолы, якія жывуць у дуплах [Дзяніскавічы Ганц.; СПЗБ, т. 4, с. 480]; [пылявэя пчолы, лясныя пшчолы, дзікія пшчолы, дзікія пчолы, сле'патні, слепатні', слепотні, слепетні, слепяты, слепаты, слепето, слепіт, слепят, слепцы, сляпні]. 'Дзікія пчолы' [ЛАБНГ, c. 122]. ДЗЯТВА' ПЧАЛГНАЯ. 'Маладыя пчолы'. Пчолы абаграюць чэр, праз 21 дзень выходзіць дзятва пчаліная [Груздава Паст.; Мацкевіч, c. 208]. ДЖА'ЛА, ЖА'ЛА [ЖА'ЛО], ЖАГА'ЛА, ЖЫГА'ДЛА, ЖЫГА'ДЛІК. 'Пчалінае жала'. Пчала ўсадзіла джала ў нас [Сянно Сен.; Каспяровіч, c. 110]; [жала]. 4Джала' [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 243]; Пчала ўкусіла мяне i засталося жала сядзець [Ігрушка Круп.; СЦГ, c. 131]; Пчола жэрлом куса]ецца, жэрло оста]ецца у тели [ПТП, c. 331]; Ай, пчала жагала ўпусціла [Мярэцкія Паст.]. Пчала жала пакідая [Рудня Астравітая Чэрв., Азяраны Раг., Малыя Аўцюкі Калінк.; Мацкевіч, c. 208]; Во жыгадла ў нагу пчала пусьціла [Рыбчына Віл.; СЦГ, c. 137]; Жыгадлік як усадзіць, от жа баліць [Бяларучы Лаг.; СЦГ, c. 137]. ДЛУБА'ЦЬ. 'Долбить, колупаць'. Длубаць воскъ, медь [СБМН, c. 134]. ДНО, ПІТА', ПО'ДКА [ПОД], ПРЫСЕ'К. 'Ніз калодачнага вулля'. [Дно]. 'Ніз, дно калодачнага вулля' [Старыя Смільгіні Воран.; Мацкевіч, 208]; Павесіш навузу, а пчолы аццягнуць аж у самую пяту [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, с. 246]; У піце матка пяець [Валынцы В.-Дзв.]. Да піты давялі работу пчолы [Лісна В.-Дзв.; СПЗБ, т. 3, с. 524]; Оборвацца можэ i ўпасці на подку мед [Луткі Стол.; ТС, т. 4, с. 95]; [под]. 'Дно, ніз калодачнага вулля' [Малыя Аўцюкі Калінк.]. Подак [Азяраны Раг.; Мацкевіч, с. 214]; Богато мэду, аж до прысека достае [Хотамель Стол.; ТС, т. 4, с. 254]. ДОВБА'НКА. 'Высокая деревянная посуда цилиндрической формы, без обручей (используется для хранения меда)' [ПТП, с. 329]. ДУБАВГК, ДУБЯ'НКА. 'Пасудзіна з дубу на мёд'. Мы мёд у дубавікі складалі, а дубавік з дубу робяць [Гілікі Валож.; СЦГ, с. 125]; Праўда, раней мёд зьлівалі ў дубянкі, а цяпер німа іх [Малмыгі Віл.; СЦГ, с
Дадатковыя словы
довбанка, дубянка, жало, подка, слешт, ілясныя
6 👁