ВЫ'КАТКА, МЯДА'РКА [МЭДА'РКА], МІДАГО'НКА. 'Цэнтрыфуга, медагонка, у якой здабывалі мёд з сотаў'. Выкатка - машына такая выкатываць мёт [Дакудава Лід.; СПЗБ, т. 1, с. 355]; Мядарка ў нас свая, бо ўжо пчолами даўно займаямся [Макараўцы Бераст.; Сцяшковіч, с. 265]; Мядаркаю мёт выганяюць [Галубы Мает.]. Мэдаркай мёт выдзьмухаюць, воздухам [Мсцібава Ваўк.; СПЗБ, т. 3, с. 98]; Нада мідагонку ўзяць, будзім мёд кытаць [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, с. 245]. ВЫКІДА'ЦЬ. 'Выганяць з гнязда'. Пчолы адгрызаюць трутням крылкі i выкідаюць іх [Паплавы Бярэз.; СЦГ, c. 71]. ВЫЛІВА'ЦЬ. 'Рабіць штучныя вашчыны'. Выліваюць вашчыны: c кілаграму воску дванаццаць-чатырнаццаць вашчын [Груздава Паст.; СПЗБ, т. 1, c. 357]. ВЫСІКА'ЦЬ. 'Выдзёўоваць (калоду) з камля дрэва'. Пешнімі высікалі калоды [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 242]. ВЫХАДЗГЦЬ. 'Выходзіць з ячэйкі, нараджацца'. Зыкладзіныя матышнікі пчолы зыліваюць мылачком, пічатыюць, i дней ціріз высімнаццыць выходзя матка [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 243]. ГАЛАВА' [ГОЛОВА', ГЫЛАВА'], ДДШО'К, КРЫ'ШКА, ША'ПКА. 'Верхняя частка вулея'. Грабёнку ставяць у галаву калоды [Азяраны Раг.; Мацкевіч, c. 207]; У голове у колодзі мед [Верасніца Жытк.; TC, т. 1, c. 211]; Гылаву калоды кладуць на хріставіну, а пыт пяту дзірівянную пласьцінку [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 243]; Во такую крышку, якая зроблена з дошак, i называім дашок [Гілікі Валож.; СЦГ, с. ИЗ]; Зьніміш крышку i стряхнеш туды пчол [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, с. 244]; [шапка]. 'Верх калодачнага вулля' [Старыя Смільгіні Воран.; Мацкевіч, с. 217]. ГНАЦЬ РАБОТУ. 'Насіць мёд, воск у хуткім тэмпе'. Мае пчолы гоняць работу, а твае пчолы работы ня гоняць [Груздава Паст.; Мацкевіч, с. 207]. ГШЛЕ'Ц [ГНЫЛЕ'ЦЬ]. 'Хвароба пчаліных лічынак, пры якой яны загніваюць'. Калі лічынкі балеюць гнільцом, у іх паяўляецца слізь. Яны могуць загінуць [Хамічкі Маз.; Станкевіч, c. 283]; Есьлі завёўся гнілец, то пчылам канец [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 243]; Одного року на пчол напав гнылець [Макраны Малар.; ДСБ, с. 46]. ГНЯЗДО', ПЧАЛГНО ГНЯЗДО'. 'Унутраная ніжняя частка рамачнага вулля, куды ўстаўляюцца рамкі'. Пчолаў многа ў гняздо налезла [Вішнева Валож.; СЦГ, с. 97]; У гнязьдзе пчолы i зімуюць [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, с. 243]; Гняздо робяць цёплым [Ручаёўка Лоеў.]. У гнездзе рамкі е, пчолы туды мед кладуць [Чаплін Лоеў.; ДСЛ, с. 86]; [пчаліно гняздо]. 'Унутраная частка вулля' [Азяраны Раг.; Мацкевіч, с. 215]. ГОЛО'ЎКА. 'Пчалінае гняздо ў вуллі' [Мачуль Стол.; ТС, т. 1, с. 214]. ГРА'НКА [ГРА'НКІ]. 'Соты, напоўненыя мёдам'. Вынялі з сульля тры гранкі мёду [Старына Сміл.; Шатэрнік, с. 71]; Рамкі з гранкамі вынімаюць, разаграюць i выжымаюць мёт [Саланое Віл.; Мацкевіч, с. 207]. ГРАБЁ'НКА [ГРЯБЁ'НКА], ДРАБГНКА, КРЫЖАЧО'К. 'Прыстасаванне для сотаў, якое ўмацоўваецца ў верхняй часцы вулея'. Сухога воску на грабёнцы прычэпюць [Саланое Віл.; Мацкевіч, с. 207]; Калі вульлё
Дадатковыя словы
выдзёўбваць, выкідаць, выліваць, высікаць, голоўка, грабёнка, грябёнка, гшлец, ддшок, крыжачок, крышка, мідагонка
7 👁