Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
Станкевіч, с. 282]; На зыму пчыл зносяць в зымовныкы [Макраны Малар.; ДСБ, с. 80]; Пчалярня - месца, куды зносяць вуллі на зіму [Пярэдзелка Лоеў.]. Пчалярня добрая ў мене [Чаплін Лоеў.; ДСЛ, с. 295]. АСАДЗГЦЬ. 'Пасадзіць зняты рой у вулей' [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, с. 242]. АСТРО'ВА [АСТРО'Ў, ОСТРО'ВЛЯ, ОСТРОгУ], ЛЕСВЩА]ЛЕ'СКА], СТРАМЫНА. 4 Лесвіца, па якой пчаляры ўзлазяць на бортнае дрэва'. Астрову рабілі з елкі, каротка абсякалі сукі [Рудня Астравітая Чэрв.; Мацкевіч, с. 206]; Астроў служыць лесьці на дзераво падглядваць пшчолы, прыстаўляе астрова i лезе [Дзяніскавічы Ганц.; Мацкевіч, с. 206]; Дятько зробыв островлю, коб на дэрэво злісты [Макраны Малар.; ДСБ, с. 156]; [лесвіца, остроў, леска, страмына]. 'Пчалярская лесвіца' [ЛАБНГ, с. 126]. АТРАГЦЦА. 'Скончыць раіцца (пра выхад першага, другога i іншых раёў)' [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, с. 242]. АТРЕ'ЗАЦЬ. Знішчыць'. Адны пчолы могуць другіх атрезаць [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 242]. АТСІКА'ЦЬ, АТЦІНА'ЦЬ. 'Адгрызаць, адрываць (крылле)'. Калі ўзяткі кынчаюцца, пчолы атсікаюць трутнім крылля i выкідаюць з вулля [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 242]; Пчала атцінаіць трутня. Матка атцінаіць другую матку [Саланое Віл.; Мацкевіч, c. 206]. АТСЬГПАЦЦА [АТСЫПА'ЦЦА, АТСЫПА'ЦЬ], ВЬГСЫПАЦЬ [ВЫСЫПА'ЦЬ], АТХАДЗІ'ЦЬ. 'Аддзяляцца, выходзіць з вулля ў час раення'. Рой атсыпаўся, я лупку набрала, яны брын-брын - i паляцелі ў домік [Валынцы В.-Дзв.; СПЗБ, т. 1, c. 127]; Рой атсыпаецца [Альхоўцы Лях.; СПЗБ, т. 1, c. 127]; Як праесьць матка ячэйку i вылізя, тады другак атсыпая [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 242]; Раз матышнікі зыклалі, значыць, скора рой будзя атхадзіць [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 242]; Рой высыпаў на дварышча [Груздава Паст.; СПЗБ, т. 1, c. 372]; Рой высыпая i звіваецца на дрэве [Рыбчына Віл.; СПЗБ, т. 1, c. 372]. БАРТНЬГ. 4Які адносіцца да пчол (дуб)\ Бартны - такі, у якім вядуцца (вяліся) пчолы [Янкоўскі-2, c. 30]. БЕРАСЦЯ'HKA, ЛО'ЖКА, ПАЛО'ННІК, ПЛО'ШКА. 4 Лыжка, якой аграбаюць рой'. Берасцянка - ена з беросты. Бачыш, оцета во ена, беры да хадем рой збіраць [Пярэдзелка Лоеў.; ДСЛ, c. 51]; Палоннікам ці ложкуй бяруць пчол i ў лубку ўкідаюць [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 244]; Нясі лошку, будзям рой аграбаць [Вецярэвічы Пух.; СЦГ, c. 216]; Палоннікам ці ложкуй бяруць пчол i ў лубку ўкідаюць [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 245]; Плошкай у рэшата аграбаюць рой [Старыя Трокі Трак.; СПЗБ, т. 4, c. 16]. БЗЬГКНУЦЬ. 'Хутка праляцець з гучаннем, дзвыкнуць'. Бзыкнула пчала ля вуха [Граўжышкі Ашм.; Мацкевіч, c. 206]. БЛІСКУ Н [БЛІШЧА'К]. 4 Мёд на дне чашечек сотов, не съеденный за зиму пчелами'. Трэба выразаць бліскуну ды зварыць васкавіцы [Старына Сміл.; Шатэрнік, с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атсыпацца, атсыпаць, атсікаць, атцінаць, берасцяhka, блішчак, высыпаць, ле'свща]ле'ска, ложка, островля
4 👁
 ◀  / 131  ▶