Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
промыславыя значэнні, у слоўніку падаецца наступным чынам: БА'БА1. 4Рыба плотка'. БА'БА2. 4Бочка ці тоўстая калода, умарожаная ў лёд\ БА'БА3. 4Вялікая драўляная бабіна (звычайна гэта дзежка), прымацаваная да саней, пры дапамозе якой накручаным на яе канатам уручную прыводзілі ў рух невад '. Да кожнага слова ў слоўнікавым артыкуле прыводзяцца прыклады яго функцыянавання ў дыялектнай мове з указанием населен ага пункта, раёна (калі яны дакладна адзначаны ў крыніцы фактычнага матэрыялу) i дыялектнай крыніцы, адкуль ўзята гэта слова. Таксама ўказваюцца крыніцы, з якіх узяты варыянтныя, сінанімічныя лексемы аднаго слоўнікавага артыкула. Напрыклад: СКАМЬГ. 'Прылада для выціскання мёду i воску'. Былі скамы, скамамі выціскалі мёт [Бакшты Іўеў.; Мацкевіч, с. 216]; Скамамі выціскалі мёт [Бакшты Іўеў.; СПЗБ, т. 4, с. 437]. Сінанімічны, варыянтны рад слоў: ЗАКРО'Й, ЗАТО'Р, ЗАЦГРАЧ [ЗАЦЕРАЧ, ЗАЦГРТАЧ], РЭЗЕ'Ц [РЭЗО'К], УТО'РШК [УТО'РЫЧ]. Інструмент для выразання ўтораў-выемак для ўстаўлення дна. Уторы ў цэбры заразаюцца закроем [Мікалаеўшчына Стаўб.; СЦГ, с. 147]; Зламаўся затор, робячы вядро [Шатэрнік, с. 110]; Зацерач зацірае ўторы ў цэбры [Цераблічы Стол.; ТС, т. 2, с. 132]; [заціртач]. 'Бондарскі разец' [Аздамічы Стол.; ТС, т. 2, с. 132]; Рэзцэм робілі ложкі, вырэзвалі з бярэзніку [Цераблічы Стол.; ТС, т. 4, с. 346]; [рэзок]. 'Бондарская прылада' [Запясочча Жытк.; ТС, т. 4, с. 346]; Наш столяр мая уторники, треба у яго пазычыць и вырабиць уторы [Негрымава Навагр.; Сцяшковіч, с. 515]; Трэба ўзяць уторнік i выпілаваць уторы [Граўжышкі Ашм.; СПЗБ, т. 5, c. 243]; Уторыч- пілка, якой робяць уторы [Азяраны Раг.; СПЗБ, т. 5, c. 243]; [уторыч]. 4Уторнік (бондарская прылада)' [Запясочча Жытк.; TC, т. 5, c. 218]. Калі адсутнічае прыклад з дыялектнай мовы, у слоўніку падаецца толькі семантычнае вызначэнне дадзенага слова, узятае з дыялектнай крыніцы. Напрыклад: ГАНО'К. 'Невялікі плыт, прыстасаваны для вуджэння рыбы на глыбіні* [Баханькоў, c. 220]; [раёўнік]. 4Вулей, што ставяць на дрэва для прываблівання рою' [Мярэцкія Глыб.; Мацкевіч, c. 215]. У слоўніку фіксуюцца адзінкавыя беларускія промыславыя намінацыі, якія функцыянуюць у пагранічных раёнах Латвіі, Літвы, Pacii, а таксама гмінах Польшчы. * * * Аўтар шчыра ўдзячны доктару філалагічных навук прафесару, загадчыку кафедры гісторыі беларускай мовы БДУ M.P. Прыгодзічу за рэдагаванне рукапісу слоўніка, рэцэнзентам- кандыдатам філалагічных навук дацэнтам C.M. Запрудскаму i У.І. Куліковічу, а таксама кандыдату філалагічных навук дацэнту M.M. Шаўчэнку i ўсім супрацоўнікам кафедры беларускага мовазнаўства МДПУ імя І.П. Шамякіна на чале з прафесарам B.B. Шурам за слушныя заўвагі i парады, якія садзейнічалі паляпшэнню лексікаграфічнай працы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

баба, ганок, закрой, рэзец, уторшк
3 👁
 ◀  / 131  ▶