Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
ПРАДМОВА На працягу XX стагоддзя беларуская дыялектная лексікаграфія ўзбагацілася значнай колькасцю слоўнікаў, у якіх адлюстравана рэгіянальная лексіка як вялікіх моўных масіваў, так i асобных раёнаў, абласцей. У такіх слоўніках значнае месца займае лексіка народных промыслаў i рамёстваў, якая з'яўляецца адлюстраваннем сутнасці беларускай народнай культуры, яе станаўлення i развіцця. Але ў нацыянальнай лексікаграфіі да цяперашняга часу няма спецыяльнага слоўніка, які б адносна поўна рэпрэзентаваў лексічныя сістэмы промыслаў i рамёстваў. У айчынным мовазнаўстве існуюць толькі адзінкавыя тэматычныя падборкі, у якіх прыводзіцца абмежаваная колькасць лексем таго ці іншага промыслу (рамяства) у пэўным рэгіёне ці асобна ўзятай гаворцы. Падрыхтаваны "Слоўнік народных промыслаў i рамёстваў Беларусі" з'яўляецца першай спробай комплексная апісання дыялектнай лексікі старадаўніх промыслаў i рамёстваў: рыбалоўства, пчалярства, бондарства, ганчарства, кавальства. Структурна слоўнік падзяляецца на тэматычныя трупы (рыбалоўства, пчалярства, бондарства, ганчарства, кавальства), словы ўнутры якіх падаюцца ў алфавітным парадку. Матэрыял для слоўніка адабраны з 32 беларускіх дыялектных лексікаграфічных крыніц. Тэматычнае групіраванне вылучаных лексічных адзінак праведзена ў адпаведнасці з іх агульнымі лексікасемантычнымі характарыстыкамі. Слоўнікавыя артыкулы пабудаваны па гнездавому прынцыпу. Загалоўнае слова падаецца з захаваннем найболып тыповых дыялектных рыс. У якасці загалоўнага слова сярод шэрагу сінанімічных лексем i варыянтаў вылучаецца найбольш ужывальнае ў дыялектнай мове (ГАНЧА'Р, ГО'РАН i інш.). Услед за загалоўным словам падаюцца найменні, падобныя па свайму гукавому складу, пры наяўнасці фанетычных (ДЗГКІЯ ПЧО'ЛЫ, ДЗІ'КІЯ ПШЧО'ЛЫ), марфалагічных (ДАЎЖА', ДАЎЖНГК), акцэнтуацыйных (ВОЛО'ШНЯ [ВОЛОШНЯ']) адрозненняў. У гэты ж слоўнікавы артыкул уключаюцца (пры наяўнасці) сінанімічныя дамінантнаму слову адзінкі (КАЎГА'Н [КАЎГА'НКА, КОЎГА'НКА], ЛОХА'НКА), a таксама лексічныя дублеты (ВУТАЛЬ, МІЛЁ'Р). Пры тлумачэнні слова (слоў) выкарыстоўваецца сучасная літаратурная лексіка, а таксама нарматыўныя эквіваленты дыялектных адзінак. Напрыклад: БА'БА1 [БА'БІЦА], БЕРО'ЮВКА, БУ'БЛІЦА, ВО'БЛІЦА ІВОБЛА'КІ, ДНЯ'НКА, ЕБРО'ЗЬ, КЛЯПЕ'Ц, КОРА'ЎКА, ОБЛЯ'К, ПЛАСКУ'ХА. 'Рыба плотка'. Пры адсутнасці літаратурнага адпаведніка падаецца яго разгорнутае, апісальнае тлумачэнне. Напрыклад, ВУГО'ЛЬНІК. 'Кантавае жалеза, якім абкладаецца край прыпечка' [Лучыц-Федарэц, c. 220]. Калі слова мае некалькі значэнняў, то прыводзяцца толькі промыславыя значэнні, кожнае з якіх разглядаецца ў асобных слоўнікавых артыкулах з надрадковымі індэксамі (*' 2 i г.д.). Напрыклад, лексема БА'БА, маючы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

баба, бабіца, бероювка, бубліца, вобліца, вугольнік, горан, дзікія, днянка, еброзь, зяўляецца, каўган, каўганка, кляпец, кораўка, коўганка, лоханка, мілёр, обляк, пласкуха, пчолы, пшчолы, івоблакі
6 👁
 ◀  / 131  ▶