Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
МАЛАКО' [МОЛОКО', МОЛОЧКО', МО'ЛОЧ]. 4 Семя самца рыбы, малокі'. Рас малако - малочнік, самец [Перабродцзе Мёр.; Крыўко, с. 249]; [молоко, молочко]. 'Семя самца рыбьг [Крывіцкі, с. 170]. МАЛО'ЧШК. 'Самец рыбы ў перыяд нерасту' [Баханькоу, с. 223]; Гэтат шчупак- малочнік [Манякова Мёр.]. Іжгуроў налавілі, болі малочнікі [Перабродцзе Мёр.; Крыўко, с. 249]. МАРЦО'ЎКА. 'Шчупак, які нерастуе ў сакавіку' [Баханькоў, c. 223]. MATO'K, МАТУ'ХА, МЕТКА. 'Нізка рыбы (на шнурку, лазінцы i г.д.)'. Маток рыбы налавіў на вудачку [Перабродцзе Мёр.; Крыўко, с. 250]; Во якую матуху рыбы Коля цягніць з Язніцы [Манякова Мёр.; Крыўко, с. 250]; [метка]. Нізкарыбы' [Крывіцкі, с. 173]. МАТЫ'РКА. 'Доўгі шнур з кручком на канцы i нажыўленай рыбінкай, які апускаецца на дно вадаёма для прынады рыбы, што знаходзіцца больш на дне\ Матырка аш на дно апускаіцца. На кручок нажыўляіцца рыбіна, плотачку болі нажыўлялі. Шнур даводзюць аш на дно [Пераброддзе Мёр.]. Ставюць матыркі на мінтузоў [Янова Мёр.]. На шнур нажывюць белый рыбы i апускаюць летам у раку. Гэта матырка [Н. Сяло Мёр.]. У матырцы такіі часці: жылка-мілімітроўка, трайнік, вяроўка, палена-паплавок, зноў вяроўка. Нажыўляіцца трайнік мелкай рыбый, курынымі кішкамі, курыным мясам. Бярэцца на матырку сом, шчука [Туркова Мёр.; Крыўко, c. 250]. МЕХ. 'Заварот палатна, які ўтварае рыба ў сетцы i ў якім заблытваецца' [Баханькоў, c. 223]; [мех]. 'Выгін, заварот палатна, што ўтварае рыба ў трохсценнай сетцы i ў якім заблытваецца' [Мазурына, Манякова, Цімошкава Мёр.; Крыўко, c. 250]. МЕРО'ЖА [МЕРЭ'ЖА, МІРО'ЖА, МІРЭ'ЖА, МІРО'ЖКА, МІРО'ЖЫ, МІРО'ЖЫНКА, МІРО'Ш, МЯРО'ГА, МЯРО'ЖА, МЯРЭ'ЖА, МЯРЭ'ЖЪНА]. 'Дзве рыбалоўныя стаўныя лавушкі з падходам i глухім заходам, звязаныя агульнай сеткай'. [мерожа, мерэжа]. 'Рыбалоўныя стаўныя лавушкі з падходам i глухім заходам, звязаныя агульнай сеткай (крылом)' [Крывіцкі, с. 170]; Мірожа - сетка рыбу лавіць [Груздава Паст.]. У мірожы два жырыла, пасрэдзіне сетка метраў чатыры-пяць [Істра Лудз.; СПЗБ, т. 3, с. 69]; Відаць, у мірожы заплыў вялікі шчупак, а яны старэнькія былі, парваў i вырваўся [Нарач Мядз.; СЦГ, c. 230]; Мірожынкі нада ў азяро ўторкнуць [Чапаеўскі В.-Дзв.; СПЗБ, т. 3, c. 69]; Горла ў мярожы нацягаваіцца. Сець нацягнута. Ставюцца драбіны ў відзі крыль. Между драбінамі ўкрапляіцца нарот [Пераброддзе Мёр.]. Мярожый лавілі. Плавуном, сеткый, жаком, крыгый, браднём, невадам, шнуром, бучом, наратком, саком, блітней, матыркый [H. Сяло Мёр.; Крыўко, c. 250]; [мярэжа]. 'Рыбалоўная снасць з двух сеткавых мяшкоў (кулькоў), нацягнутых на абручы i злучаных паміж сабой сценкай (стрэлкай)' [Баханькоў, c. 223]; Мярэжа ўжо на вадзе [Кузьміна Сен.; Каспяровіч, c. 194]; [мярэжъна]. 'Toe, што i мярэжа ' [Баханькоў, c. 223]; [мярожа, мірожа, мірэжа, мярога, мірожка, мірош]. 'Рыбалоўная прылада' [ЛАБНГ, c. 133]. МУ'ЛІЦА. 'Ручка ў вясле'. У весле e муліца, шчоб рукі не муліло [Дварэц Жытк.; TC, т. 3, c
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

matok, малочшк, марцоўка, матуха, мірожынка
4 👁
 ◀  / 131  ▶