Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
крупель]. 'Невялікі лешч' [Крывіцкі, с. 169]; Я злавіў дзве лёткі [Падбярэззе Віц.; Каспяровіч, с. 177]. ЛЕШЧ [ЛЕШЧУ'К, ЛЯШЧ]. 'Рыба лешч'. У сетку ўсё молькі попадаюць, а лешча зловіш - веселей робіцца [Белайчук, с. 227]; [лешч]. 'Звычайны лешч вялікага памеру' [Баханькоў, с. 223]; [лешч, лешчук]. Лешч' [Крывіцкі, с. 169]; Лішча густа ў Обстарні. Лешч ня йдзець у канаву. Ён болі нарастуіць па трасніках. У маі ідзець на нараст [Пераброддзе Мёр.]. Мой унучак з пару ляшчоў злавіўшы [Янова, Н. Сяло, Туркова Мёр.; Крыўко, с. 249]; У гэтым возеры раз выцягнулі невадам 50 пудоў ляшчоў [Астроўна Віц.; Каспяровіч, c. 177]; [ляшч]. 'Буйная рыба з шырокім плоскім делам' [ЖС, c. 71]. ЛГБІДЗІЦЬ. 'Лавіць ракаў'. Лібідзіў ракі на аблупленую жабу [Рудня Астравітая Чэрв.; СПЗБ, т. 2, c. 653]. ЛІН [ЛІНО'К, ЛГНІК, ЛІНЁ'К, ЛІНГШЧЭ, ЛІНО'ЧАК, ЛШЬ]. Рыба лін'. [Лін]. 'Рыба лін Tinca tinca' [Янкоўскі-2, c. 99]; Ліна многа ёсць у возіры [Пераброддзе Мёр.]. У ліна пёры крыглыі, сам таўсты [Янова Мёр.]. Ліноў налавіць - гэта дзела [H. Сяло Мёр.; Крыўко, c. 249]; Лін - харошая рыба [Ахрэмаўцы Брасл.]. Я сёня паймаў ліна, велькі ён i смашны. Лін, лінкенайукуснейшая рыба [Кіралі Шчуч.; СПЗБ, т. 2, c. 655]; Лін любіць стыячую ваду [Паўлавічы Клім.]. Я пыймаў сяньні ліна i пяць кялбоў ды йшчэ адну аўдотку [Куравічы Мсцісл.; КСУМ, c. 250]; Ліна не есць моя баба [Бярэжцы Жытк.]. Лінок- вельмі смачная рыбіна [Тураў Жытк.; TC, т. 3, c. 30]; Во, ліноў налавілі! [Лужасна Куз.; Каспяровіч, c. 178]; [лінок, лінік, лінёк]. Лінь' [Крывіцкі, c. 169]; От это лінішчэ поймаў! [M. Малешава Жытк.; TC, т. 3, c. 30]; Смошненна вельмі рыба лінок, любяць ее есці малые дзеці [Белайчук, c. 227]; Лінкі чысьціць цяжка, але смачнае мяса зь іх [Янкоўскі-2, c. 99]; [ліночак]. 'Памянш. ад лін ' [Янкоўскі-2, c. 99]; Лінь залапатаў у крызя [Лядцо Пух.; Шатэрнік, c. 147]; [лін, лінік]. 'Рыба з брускаватым целам, пакрытым дробнай зеленавата-залацістай луской i густой сліззю, жыве ў зарасцях воднай расліннасці' [ЖС, c. 72]. ЛУКА'. 'Невялікі вузкі заліў у возеры'. Лука ў возеры - гэта заварот, за востраў заходзіць; у нас вун завуцца Маляўская лука, Дзедзінская лука. У луку заедзіш на лодцы i ловіш там [Пераброддзе Мёр.; Крыўко, с. 249]. Л У CKA', ЧЭШУЯ'. Луска'. У місу луску чысці [Пераброддзе Мёр.; Крыўко, с. 249]; Краснапёрка - красныя пер'я i красныя глаза, а чэшуя бальшая [Валеўка Навагр.; СПЗБ, т. 5, с. 449]. ЛУЧ. 'Пук лучыны, вязка карчоў, якія паляць у казе, калі лучаць рыбу'. Німала накалоў шчук налуч [Баханькоў, с. 223]. ЛУЧЬГЦЬ. ' Калоць рыбу ноччу васцямі пры святле луча' [Баханькоў, с. 223]. ЛЯПЕ'ШНІ. Клешні'. Мы лавілі ракуў у Гоўчыцы. Ляпешні ў іх такіі сухіі; мы іх зовім сухалапыі ракі [Янова Мёр.; Крыўко, c. 249]. ЛЯШЧЬГНЕЦ. 'Аднасценная сетка з вялікімі вочкамі на ляшчоў'. У насьлества ад дзеда, заядлага рыбака, разнай снасьці засталося, асобянна цэнны ляшчынец, яшчэ зусім новы [Мікольцы Мядз.; СЦГ, c
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

перя
6 👁
 ◀  / 131  ▶