Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
кручковых рыбалоўных прылад' [Крывіцкі, c. 167]; Добрая дзела, гэткая рыбіна, хацеў бы б ты, каб жылка ні парвалася [Туркова Мёр.; Крыўко, c. 247]; Купіў лёскі на вуды [Манякова Мёр.; Крыўко, c. 249]; Зьвіў вуду c конскіх валасоў [Баханькоў, c. 220]; Вудзельномъ секанувъ [СБМН, с. 76]. ЖЫРО'ЎКА. 'Месца жыравання рыбы'. От, кажуць, на возеры жыроўкі бачыў [Ломыш Хойн.; Станкевіч, c. 299]. ЗАБРО'Д. 'Ручная сетка'. Забродам паймалі многа рыбы [Чарніца Лёз.; Каспяровіч, c. 112]. ЗАДРА'ЧЫЦЬ [ЗАДРА'ЧЫВАЦЬ]. 'Задрачыць (задрачываць) шнурыставіць, размяшчаць на вадаёме шнуры'. Шнуры здрачуць, на іх пападаіць болі драпежная рыба: шчупакі, мінтузы, самы [Манякова Мёр.]. Ёсць такая драка, тады задрачываюць шнуры i цягнуць, пападалі мінтузы [Восцевічы Мёр.; Крыўко, c. 247] ЗАЕ'ЗЬНІК, ЗАХО'ДНІК, РАДА'К. 'Невялікі азёрны невад з рэдкага палатна для лоўлі вялікай рыбы, які закідваюць з лодкі i выцягваюць на бераг два чалавекі'. [Радак]. 'Невялікі азёрны невад з рэдкага палатна для лоўлі вялікай рыбы' [Баханькоў, c. 224]; [заезьнік]. 'Невялікі азёрны невад, які закідваюць з лодкі i выцягваюць на бераг два чалавекі' [Баханькоў, с. 221]; [заходнік]. 'Невялікі азёрны невад, якім ловяць рыбу два чалавекі' [Баханькоў, c. 221]. ЗАПА'СІНА. 'Адна якая-небудзь рыбалоўная прылада' [Баханькоў, c. 221]. ЗАПРЫТЬГЧЫЦЦА [ЗАПРЫТЬГЧЫЦЬ]. 'Прывязаць лодку за прывалку, увагнаную ў дно вадаёма'. [Запрытычыцца]. 'Запрытычыць лодку' [Баханькоў, c. 221]; 'Запрытыч лотку, ато вал будзіць несьці' [Баханькоў, c. 221]. ЗАПЯ'ЦЬ [ЗАПІНА'ЦЬ]. 'Ахапіць сеткай участак вадаёма, дзе можа быць рыба'. Сеткый запнеш места, рыбы наберыцца, а тады цягнуць [Янова Мёр.]. Брадзілі, сеткый запіналі рыбныя мясты [Камянполле Мёр.; Крыўко, с. 247]. ЗАСТА'ВЩЬ [ЗАСТАЎЛЯ'ЦЬ]. 'Заставіць (застаўляць) шнуры - тое, што задрачыць (задрачываць) шнуры'. Заставюць шнуры, ждуць i на іх рыбіна чапаіцца [Пераброддзе Мёр.]. Будзім застуўляць шнуры [Н. Сяло Мёр.; Крыўко, с. 247]. ЗА'СТУП, ЗУБ [ЗУБЕ'Ц, ЗУБО'К]. 'Востры выступ на рыбалоўным кручку'. [Заступ]. 'Зазубрына на рыбалоўным кручку' [Крывіцкі, с. 167]; [зуб, зубец, зубок]. 'Тое, што i заступ ' [Крывіцкі, с. 167]. ЗАТО'КА, ЗАТО'Н, ЗАРОТ. 'Невялікі заліў у рацэ або возеры'. Ужо замерзла затока: рыбы нельга лавіць [Турэц Сміл.; Шатэрнік, с. 110]; I ў затоні ловіў, прэбоваў ловіць, нема рыбу [Цераблічы Стол.; TC, т. 2, c. 126]; Паставіў нерат у затоня [Амельна Пух.; Шатэрнік, c. 110]; Па затонах карасе, ўюны [Янкоўскі-2, c. 74]; Рыба ўся ў зарогах, ек лес молью йдзе [Хачэнь Жытк.]. У Хочэнском зарозі рібу богато e, але вельмо ее там возьмеш! [Пагост Жытк.; TC, т. 2,с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жыроўка, запасіна, запяць, запінаць, заставщь
4 👁
 ◀  / 131  ▶