Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
КАВАЛГХА. 'Жонка каваля'. Каваліха аддае дачку замуж [Старына Сміл.; Шатэрнік, c. 125]; Каваліха адна, i такі кусок зямлі [Лісна В.-Дзв.]. Пашла каваліха- кавалёва жонка [Баброўнікі Гарад.; СПЗБ, т. 2, c. 353]; Стаў c таго часу мой Васіль у кузьні працаваць. A мяне ўсе сталі зваць каваліхай i цяпер так клічуць [Восава Круп.; СЦГ, c. 174]. КАЗЯЛО'К. 'Жалезная падстаўка ў выглядзе трыножніка'. Ест казялок жалезны, ставяць ногу каня, як куюць. Адна ножка трошку загнутая, яе прыдзержываць нагой трэба, a другі канец шыршы, на яго i ставяць ногу каня. А то i памыш нох возьмяш каня ногу i рашчышчаяш капыт рашпілям [Арашонкава, c. 225] КАЛОТКА. 'Драўляная падстаўка для кавадла'. У землю ўкопана калотка. На калоцца кавадло стаяло [Арашонкава, с. 225]. КАЛЬГТЫСЯ. Гартавацца'. Жылізо тое, которэ калыцьця [ЛучыцФедарэц, c. 222]. KAHA'BKA. 'Разора ў падкове'. Канавку в подковы нарубувалы зубылом [Лучыц-Федарэц, c. 222]. КАПТУ'Р. 'Пірамідальны выцяжны комін над горнам' [Лучыц-Федарэц, с. 222]; [каптур]. 'Выцяжны комін над горнам у выглядзе піраміды' [Арашонкава, с. 225]. КАРА'СЬ. 'Шырокая палоска жалеза, якая прымацоўваецца да восі на канцах, каб вось была болып трывалай' [Лучыц-Федарэц, с. 222]. КАРЫ ТО. Карыта'. У кузьні павінна быць карыто з вадою гартаваць жалезо [Арашонкава, с. 225]. КЕ'РНЫР. 'Кернер, прабойнік, які ўжываецца для таго, каб назначаць лінію ці дзірку'. Як керныром накернуіш, так i прорубаіш [Лучыц-Федарэц, с. 222]. КЛА'ПАН. 'Драўляпая частка кавальскага мяшка'. У мяшку адзін клапан знізу i верхні клапан. Хлопяц цягая за палку ў мяшку i дуя ў гарно воздух [Арашонкава, с. 226]. КЛЕШЧЫ. Клешчы'. Жалезо дзяржаць гарачаё клешчы служаць. Клешчы розныя бываюць: клешчы абушныя - сякеру дзяржаць, як падварваць у гарне чы патклепваць, яны шыршыя, бярэцца імі за абух; ішо круглыя клешчы - трымаць круглаё жалезо, яны з раўком у сярэдзіня [Арашонкава, с. 226]; [клешчы]. Клешчы' [Лучыц-Федарэц, с. 222]. КЛЕВЕ'ЦЪ. 'Молотокъ для наковыванія жерновыхъ камней' [СБМН, с. 236]. КЛУ'БІК, ШНАЙДЭ'ЗА [ШНЫЙДЭ'ЗА]. 'Прыстасаванне для нарэзвання разьбы на шрубах' [Арашонкава, с. 226]; Вінты нарэзваць, шрубы шнайдэзай. Шнайдэзы бываюць вялікія, меншыя. Некалі на дзюймы наразалі: адзін дзюйм, дзюйм з чэцвярцю, пяць асьмых дзюйма, пяць шаснастых дзюйма. Цяпер лерка кажуць [Арашонкава, с. 228]; [шныйдэза]. 'Прыстасаванне для нарэзкі разьбы на шрубах' [Лучыц-Федарэц, с. 226]. КЛЮ'ЧКА. 'Крук, за які чапляюцца пастромкі да плуга' [ЛучыцФедарэц, с. 222]. КЛЯ'МРА. 'Клямар, скаба' [Арашонкава, с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

kahabka, карась, клевецъ, клубік, ключка, клямра
5 👁
 ◀  / 131  ▶