калючачкі, яна запратуяцца ў пясок [Быстрыца Астр.; СПЗБ, т. 4, c. 424]; Чвырак больш у пяску [Семежава Кап.; СПЗБ, т. 5, c. 422]; [пескавод, гнілапузь]. 'Невялікая рыба з верацёнападобным делам, пакрытым буйной луской, з бурай спінкай ł жаўтавата-серабрыстымі бакамі з папярочнымі плямамі, з вусікамі па баках рота' [ЖС, c. 75]. АКУ'НЬ [АКО'НЬ, АКУНЁ'К, ВАКУ'НЬ, КУ'НІК, О'КУНЬ, ОКУНЕ'Ц, ОКУ'НЬЧЫК] БА'ЕЦ, ГАРБЫ'ЛЬ, MATPO'CIK. Акунь'. Я злавіў акуня [Кошчава Беш.; Каспяровіч, c. 19]; [акунь]. 'Рачны акунь' [Баханькоў, c. 219]; Во які акунь здаровы, гэткага аднаго хваціць пад'есці [Янова Мёр.]. Акунеў многа ў нашых азірах. [H. Сяло Мёр.]. Во акуні - як пірагі. [Туркова Мёр.; Крыўко, c. 243]; [акунёк]. 'Памянш. ад акунь ' [Янкоўскі2, c. 24]; Вакунь- калючая рыба [Падкрыжжа Смал.; СЦГ, c. 51]; У нас у Волці ёсць окунь, шчукі, платва [Ясёва Мёр.]. Во окунь - што пірох усё роўна [Пераброддзе Мёр.; Крыўко, c. 251]; Окунь пасаты, судак тэж такое масці [Запясочча Жытк.; TC, т. 3, c. 255]; Окунь хароша рыба, натта смашна [Кіралі Шчуч.; СПЗБ, т. 3, c. 260]; Маленькому окуньчыку i назва маленькая, а болыны - окунец [Луткі Стол.; TC, т. 3, c. 255]; Окунь мае дужа каляную луску, рукі пакалечыш, пака яго апратаяш [Бытча Барыс.; СЦГ, c. 251]; Сярэдні акунь у нас завуць баяц [Мікольцы Мядз.; СЦГ, c. 33]; Такі гарбыль мне першы рас папаўся [Канстанцінава, Мядз.; СЦГ, c. 88]; [аконь, гарбыль, кунік, матросік]. 'Драпежная рыба зеленавата-жоўтага колеру з цёмнымі папярочнымі палосамі, з чырванаватымі ніжнімі плаўнікамі i калючым спінным плаўніком, жыве ў рэках i азёрах' [ЖС, c. 67]. АКУНЁ'ЎКА. 'Вудачка, прыстасаваная вудзіць акунёў'. Акунёўкі закіньмо на яме [Янкоўскі-2, c. 24]. АПРАЛЁ'ЎКА. 'Шчупак, які нерастуе ў красавіку' [Баханькоў, c. 219]. АПШЫВА'НКА [ОБШЫВА'HKA], БА'РКА, ГІЛЯ'РА, ДУБ, ЛО'ДКА [ЛОТОЧКА], РАЗГІБАfHKA, ЧА'ЙКА. 'Дашчатая лодка з шалёвак'. Апшыванка наша цякець, нада зыкыныпаціць ды прысмаліць хырашэнька [Паланіца Крыч.; КСУМ, c. 56]; [обшыванка]. 'Човен, абабіты чым-небудзь' [M. Малешава Жытк.; TC, т. 3, c. 240]; Нашу барку понэсла вода [Церабяжоў Стол.; ДСБ, c. 18]; Мэ возэлыса на гілярэ [Востраў Пін.; ДСБ, c. 45]; Дуб по озэры плыве [Велямічы Стол.; ДСБ, c. 59]; Лотка зроблена з дошчок [Бярэжцы Жытк.; TC, т. 3, c. 39]; Едуць удвох лоточкою [Чэрнічы Жытк.; TC, т. 3, c. 39]; Разгібанку рабілі з досак [Рудня Астравітая Чэрв.; СПЗБ, т. 4, c. 253]; У чайках сядзяць, лапаюць рыбу [Парэчча Гродз.]. Дзесяць чайкаў едуць [Альхоўка Навагр.; СПЗБ, т. 5, c. 397]; На чайцы мы поіхалы по рогуз [Марозавічы Пін.]. Мы іздылы на чайцэ цілы вачор [Ладараж Пін.; ДСБ, c. 252]. АСА'ДА. 'Каркас, аснова, да якой прымацоўваецца палатно сеткі (напр. абручы i дугі ў мярэжах i інш.)' [Баханькоў, c. 219]. АСАДЗГЦЬ. 'Прымацаваць палатно сеткі да якога-небудзь каркаса, асновы' [Баханькоў, c. 219]. АСТАШЫ'. 'Простыя рыбацкія боты з высокімі халявамі (ад назвы ботаў асташкаўскіх рыбакоў-асташоў)' [Баханькоў, c
Дадатковыя словы
matpocik, акунёўка, апралёўка, асада, баец, барка, гіляра, обшываhka, падесці
10 👁