ВЕ'НЦЭ. 'Венчык, верхні край у глінянай пасудзіне'. Горшчок мае вушко, венцэ, дно [Хотамель Стол.; TC, т. 1, c. 112]; [венцэ]. 'Верхний венчик горшка' [Вярэніч, с. 188]. ВГРНІК, ГАНЧА'К, СПО'ДАК. 'Ніжняя частка ганчарнага круга'. Вірнік гэты абароты быстра робіць [Кальчуны Ашм.; СЦГ, c. 61]; У мяне дык ганчак нешта перастаў круціцца [Івянец Валож.; СЦГ, c. 87]; Звэрху сподка ідэ шпэнь [Вярэніч, c. 179]. ВУ'ШКО [ВУ'ХО]. 'Ручка (збанка, кубка, гаршка)'. За вушко бяры кубак, ні будзя такі гарачы [ДСЗ, c. 34]; [вухо]. 'Ушко, ручка глиняной посудины' [Вярэніч, с. 192]. ВЫВОДЫ ТЫ. 'Тянуть, вытягивать глину на кругу вверх' [Вярэніч, с. 188]. ВЫГИНАТЫ. 'Выводить венчик' [Вярэніч, с. 188]. ВЫРОБЛ'АТЫ. 'Изготавливать посуду' [Вярэніч, с. 188]. ВЭ'РЦЯГА. ' Гліняная міска з высокімі сценкамі, у якой церлі мак, ягады, пяклі бабку i інш.' Чоловік фурою возіць вэрцягі [Цыхун, с. 188]. ГАНЧА'Р [ГОНЧА'Р, ГЫНЧА'Р], ГАРШКАЛЕ'П [ГОРШКОЛЕ'П], ГАРШКО'ЎНІК, ГАРШЧА'Й [ГОРШЧА'Й, ГАРШЧА'Н], ГАРШЧЭ'ШК, [ГОРШЧЭ'ЧНЫК], ГЛШЯ'ШК, ЛЯПЯ'ШК, ПОГО'РШШК. 'Майстар, які займаецца вырабам глінянага посуду'. Пойдзем да ганчара за гарнушкамі [Азярэцк Сен.; Каспяровіч, с. 75]; Ганчар возіць пасуду [Старына Сміл.; Шатэрнік, с. 64]; Быў большы крух, камок гліны ганчар паложа, нагамі круця, рукамі гліну выцягвая, што нада, тоя выцягвая i ў печы выпальвая [Темзы Шальч.]. Ганчар гаршкі вырабляў [Рыбчына Віл., Рудня Астравітая Чэрв.; СПЗБ, т. 1, с. 420]; У Крычаўскім раёне шмат гынчароў [Міцькаўшчына Мсцісл.; КСУМ, с. 144]; Гаршкалепы былі раней, а цяпер іх няма, цяпер усю пасуду ў магазіні купляем [Івянец Валож.; СЦГ, с. 91]; Гаршкалепы гаршкі ляпілі [Дакудава Лід.]. У нас не было гаршкалепаў, не рабілі гаршкоў [Магуны Паст., Ністанішкі Смарг.; СПЗБ, т. 1, с. 431]; Вон горшколеп поехаў [М. Малешава Жытк.; ТС, т. 1, с. 223]; Ны бызар ныехыла гаршкоўнікыў [Хвёдараўка Краснап.; КСУМ, с. 133]; Гаршчай збаны вырабляе [Вецярэвічы Пух.; СЦГ, с. 91]; Горшчай прыехаў: трэ купіць гладышок [Хачэнь Жытк.; ТС, т. 1, с. 223]; [горшчай]. Гончар' [Вярэніч, с. 189]; Гаршчан быў, гаршкі з гліны рабіў [Мярэцкія Глыб.; СПЗБ, т. 1, с. 431]; Да гаршчана трэба йсьці вунь той сьцешкай [Ляшчынск Мядз.; СЦГ, с. 91]; Гаршчэчнік вазіў i продаваў гліняную пасуду: гаршке, збанке, гляке, міскі [Вялікая Byca Уздз.; СЦГ, c. 91]; Гаршчэчнік гаршкі дзелая [Азяраны Раг.]. Гаршчэчнікі гаршкі рабілі [Глівін Барыс.; СПЗБ, т. 1, c. 432]; Глінянікі ездзілі i прадавалі гаршкі [Беразіно Докш.; СПЗБ, т. 1, c. 450]; [гончар]. Гончар' [Вярэніч, c. 188]; Наш ляпяник лепиць гаршке ў сваёй ляпянцы [Касцянева Шчуч.; Сцяшковіч, c. 247]; Погоршнікі прывезлі гаршчкі [Пярэдзелка Лоеў.]. У нас погоршнікаў нема, ніхто не лепіць горшчыкі [Чаплін Лоеў.; ДСЛ, c. 230]. ГАНЧА'РНЯ1, ГАРШЭ'ЧНЯ. 'Ганчарная майстэрня'. У ганчарні з гліны ганчар рабіў тое, што нада было людзям [Гемзы Шальч.; СПЗБ, т. 1, c. 420]; 3 ганчарні прывезлі пасуду [Старына Сміл.; Шатэрнік, c. 64]; Я пайду ў ганчарню
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выроблаты, вэрцяга, ганчарня, гаршчэшк, гаршэчня, глшяшк, горшчэчнык, лепйць, ляпянйк, ляпяшк, погоршшк, сподак
24 👁