Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
слоўнікавых дэфініцыях не паказваюцца: 'умяшчальня разумовых здольнасцей'. Параўн., напрыклад: «Галава ў яго не дурная…» (Ц. Гартны). Або: «Сэрца ў цябе залатое. А галава, дык я ўжо і не ведаю, як сказаць… міністэрская, не іначай» (К. Крапіва). Дзеяслоўны ж кампанент варыць выконвае фразеўтваральную функцыю. Параўн. паралелі ў некаторых іншых мовах: польск. głоwkа ргасujе (літаральна «галоўка працуе»), балг. сече главата (літаральна «працуе галава»), іспан. саbеzа сагbuга (літаральна «галава карбюрыруе»), турэц. кufаsі іаlетеk (літаральна «галава робіць»). Галава тлуміцца чыя, каго чым, кім. Уласна бел. Хто-н. уводзіцца ў зман, заблытваецца кім- ці чым-н. У маналозе даецца ясны адказ на ўсе гэтыя «быць альбо не быць», якімі ўжо каторае дзесяцігоддзе тлумяцца галовы неразумных людзей (В. Гігевіч. I сказана было…). Структурна арганізаваны як двухсастаўны сказ, фразеалагізм утварыўся на базе суадноснага дзеяслоўнага тлуміць (дурыць) галаву (каму), першае значэнне якога — 'знарок падманваць каго-н.'. Галаву мыліць (намыліць) каму. Абазначае 'моцна прабіраць каго-н., выгаворваць з дакорам'. Бывала, у нас, на Кубані, калі жніво, камбайн пастаіць у стэпе гадзіну, то таму камбайнеру галаву адразу намыляць. А тут!.. (І. Мележ. Мінскі напрамак). Ужыв. толькі ва ўсходнесл. м., і гэта дало падставу некаторым даследчыкам звязваць узнікненне фразеалагізма з даўнейшай бестэрміновай салдацкай службай у Расіі, са звычаем брыць навабранцам ілбы, а значыць, і намыльваць галаву. На самай справе выраз намыліць (мыліць) галаву склаўся ў XIX ст. на аснове фразеалагічнай калькі з ням. м. (dеп Корf wаsсhеп — «галаву мыць»; параўн. у сучаснай польск. м.: zmуć — таксама калька з ням. м.). Ва ўсходнесл. м. атрымалася замена дзеяслоўнага кампанента словам той жа семантычнай групы (мыць — мыліць). Галаву прыхінуць (прыхіліць, прытуліць) дзе, да каго. Калька з царк. — слав. м. (приклонить главу). Знайсці прыстанішча, жыць, знаходзіцца дзе-н. ці ў каго-н. А каму цяпер лёгка? Да самага Падмаскоўя ўсё спалена, зруйнавана, адны коміны стаяць, галавы няма куды прыхінуць (С. Грахоўскі. Ранні снег). Я прашу вас… мне каб толькі… галаву прыхіліць… дачакаць дню… (Э. Самуйлёнак. Будучыня). Крыніцай выразу паслужыў евангельскі тэкст (Лука, 9, 58). Ісус сказаў пра сябе беспрытульнаму бедняку: «Лісіцы маюць норы і птушкі свае гнёзды, а сын чалавечы не мае дзе прыхінуць галаву
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сагburа
53 👁
 ◀  / 440  ▶