У дурнях заставацца (застацца), апынуцца, пакідаць (пакінуць). Агульны для ўсходнесл. м. (руск. в дураках, укр. в дурнях). У недарэчным, смешным становішчы. I мне таксама робіцца ясна і зразумела, што назад Задарожны не прыйдзе — не затым ён пайшоў Тут нейкая была яго хітрасць, якой ён дамогся, і мы засталіся ў дурнях (В. Быкаў. Трэцяя ракета). Паходзіць ад картачнай гульні «ў дурня». Параўн.: «Карты, Гаркуша, яшчэ ў калодзе ёсць. I невядома, каму прыйдзецца большы козыр, хто ўрэшце выйграе, а хто застанецца ў дурнях» (М. Кусянкоў).
Узводзіцца (узвесціся) у квадрат. Агульны для ўсходнесл. м. Значна перабольшвацца. Толькі ты тады, вядома, злуй на сябе: без заслуг застанешся. Перад немцамі. А там заслугі за табой падвояцца. У квадрат узвядуцца. Зразумеў? (В. Быкаў. Пастка). Узнік у выніку пераасэнсавання састаўнога матэматычнага тэрміна.
Узнесці да нябёс каго, што. Гл. узносіць (узнесці) да нябёс каго, што.
Узнімаць галаву. Гл. падымаць (паднядь; узнімаць, узняць) галаву.
Узнімаць (узняць; паднімаць, падняць) сцяг чаго, чый. Калька з царк. — слав. м. (поднимать знамя). Пачынаць барацьбу за што-н., дзейнічаць у імя чаго-н. Савецкі народ высока ўзняў сцяг інтэрнацыяналізму; смела, рашуча выступіў супраць ганьбы нашых дзён — каланіяльнага рабства (У. Карпаў. Сотая маладосць). Сустракаецца ў біблейскіх тэкстах: «Мы возрадуемся о спасении твоем и во имя Бога нашего поднимем знамя» (Псалтыр, 19,6).
Узносіць (узнесці) да нябёс каго, што. Паўкалька з руск. м. (превозносить до небес). Празмерна расхвальваць каго-, што-н. Анатоль цягнуўся да кніг, захапляўся музыкай, паэзіяй, асабліва палюбіў Ясеніна, якога ў Разані моладзь узносіла да нябёс (У. Калеснік. Пасланец Праметэя). Склаўся, відаць, на аскове блізкага гучаннем словазлучэння, пададзенага ў адным з псалмоў (Псалтыр, 56, 12): «Будзь узнесены вышэй нябёс, Божа, і над усёю зямлёю хай будзе слава Твая».
Узняць (падняць) на шчыт каго, што. Калька з ням. м. (auf den Schild heden). Залішне расхваліць. Праект Пятра Шувалава ўзнялі на шчыт самыя абрыдліва-правыя элементы (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім). Першапачаткова выраз меў значэнне 'зрабіць правадыром'. Выток фразеалагізма — звычай старажытных германцаў
147 👁