Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
змагаліся між сабой, не займаўся паклёпніцтвам і абліваннем граззю свайго непрыяцеля (ЛіМ. 3.09.1999). Сфармаваўся ўнутрыфразеалагічным спосабам на базе суадноснага дзеяслоўнага выразу абліваць граззю (каго, што) і адрозніваецца ад яго семантыкай, катэгарыяльным значэннем прадметнасці, марфалагічнымі формамі і сінтаксічнай роляй. Аблудная авечка. Гл. заблудная (блудная, аблудная) авечка. Абмазаць дзёгцем каго, што. Гл. мазаць (абмазаць, вымазаць) дзёгцем каго, што. Абняць неабдымнае. Гл. абдымаць (абняць) неабдымнае. Абое рабое. Агульны для бел. і ўкр. (обое рябое) м. Адны не лепшыя за другіх, адзін не лепшы за другога. Раздушыце інквізітараў — усё адно, папоў ці ксяндзоў. Абое рабое (УКараткевіч. Каласы пад сярпом тваім). Выраз з'яўляецца фрагментам рыфмаванага выслоўя Абое рабое, паеў воўк абое, у якім першапачаткова меліся на ўвазе, відаць, маладыя істоты. Форма абое рабое замест чаканага абое рабыя выклікана патрабаваннем рыфмы. Існаванне фразеалагізма ў сучасных бел. і ўкр. м. падтрымліваецца тым, што ў абедзвюх мовах паралельна з абодва (мужч. і н. р.) і абедзве (ж. р.) ёсць зборны лічэбнік абое, які звычайна ўжываецца, калі гаворыцца адначасова пра асоб і мужчынскага, і жаночага полу. Параўн. у руск. м.: оба, обе. У старабеларускай мове лічэбнік абое меў родавыя адрозненні: обои — мужч., обоя — ж., обое — н. роду. Абразаць (абрэзаць) крылы (крылле) каму, у каго. Калька з франц. м. (соuрег lеs аіlеs á qn). Пазбаўляць магчымасцей дзейнічаць, ажыццяўляць што-н. Ну, вядома, шляхта, у якой абразаюць крылы, не з намі, ды яна нам і не патрэбна (Я. Нёманскі. Маці). Склаўся шляхам пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое ўжываецца ў дачыненні да птушак. Абрастаць (абрасці) мохам. Агульны для ўсходнесл. (руск. обрасти мохом, укр. порости мохом) і польск. (mоhеm рогоsnąс) м. Ужыв. са значэннямі 'станавіцца багацейшым, разжывацца' і 'адставаць ад жыцця, духоўна апускацца'. —Дык ты, напэўна, ужо даўно тут жывеш? — Не так даўно, а мохам крыху аброс (І. Аношкін. Сустрэча). Без таварыша… без блізкага чалавека цяжка робіцца жыць… Прыязджай, каб не абрасці мохам (Ц. Гартны. Сокі цаліны). Паходзіць з прыказкі На адным месцы і камень мохам абрастае і сваім першым значэннем знаходзіцца ў семантычнай сувязі з яе сэнсам 'жывучы на адным месцы, чалавек разжываецца, становіцца багацейшым
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
83 👁
 ◀  / 440  ▶