СЭРВЭТА сервета ж. 60. абрус. гл. абрус, засцёльнік, настольнік, скацерць.
СЭРДАК сêрдак м. 98. мужчынская кароткая вопратка з саматканага сукна. гл. куртка, кусек.
СЯННІК сінник м. 34, 72. синник м. 26, 32. сімнык м. 71. силнык м. 80. сылнык м. 102. сілнык м. 98. с'ел'нік м. 105, 139, 179, 184а, 186, 197, 199. с'ен'ак м. 124, 132. с'ал'нік м. 157, 166. сêл'нік м. 160. с'аннік м. 179. сел'нік м. 206. мяшок, напхнуты саломай, сенам, на якім спяць. // У м'ена і зараз солом'аный с'ел'нік 186. С'ел'нік напхац' нужно пуд бок 184а. Папхалі с'анніка 179. гл. матрац, саламянік, цюфяк, шастун.
СЯРМЯГА с'ерн'ега ж. 72. доўгая верхняя вопратка з саматканага сукна. гл. латуха, світа.
СЯРОЖКІ с'ерошкі мн. 34. с'ерожки мн. 32. с'ерошки мн. 59. с'ергі мн. 186, 197. завушніцы. гл. завушніцы, кальчыкі.
ТАВАР тувар м. 72. товар м. 102. суцэльныя загатоўкі для ботаў. гл. выкрайкі, выцяжкі, загатоўкі.
ТАЛІК талік м. 34, 71. тал'ка ж. 72. гестка. // Йа кохточку пошыла з таліком 34. гл. бавіт, гестка, карчык, кашуля, кофта, перарэз.
ТАРАЧКІ торочки мн. 80. троч'кі мн. 186. завязкі ў спадніцы 80. 186. гл. ачкур, бычкі, кічкі, матуз, пасак, паўрозы, празукі, шнурок. завязкі ў фартуху 80, 186. гл. бычкі, запаскі, кічкі, лапатка, матуз, матузніца, пасак, паўрозы, празукі. завязкі ў штанах 186. гл. ачкур, бычкі, матуз, матузніца, паўрозы, празукі, шнурок.
ТАРНОЎКА тарыноўка ж. 80. терынуўка ж. 133. терноўка 166. таріноўка ж. 160. ц'ерноўка ж. 184а, 186. тарноўка ж. 179. ц'ерноўка ж. 199. терноўка ж. 196, 202, 206. тонкая шарсцяная галаўная хустка са шлякам. // Ц'ерноўка шерс'ц'ана в'алікайа, булі і малыйа 199.
ТАШВА ташва ж. 124. ніжняя частка кашулі, надточаная іншым матэрыялам. гл. аблямоўка, подбіўка.
ТКАНІЦА гл. каніца.
ТРАЙЦЯК трейц'ак м. 60. трыц'ек м. 80. трец'ак м. 126. ачышчаная ад воўны вузкая палоска з аўчыны, якая служыць пракладкай пры сшыванні аўчын. гл. жывец, ірха, каснік, кравак, пруг, рант, строчка.
ТРАП'Ё трапйо н. 34, 59, 160, 186, 197. тр'апйо н. 202. старая парваная вопратка. гл. анучы, барахло, выкідкі, латкі, лахман, недадзіркі, старызна, шмацце.
ТРАПАЧНІК трапнічок м. 139. трапошнік м. 166. трапочнік м. 157. посцілка, вытканая з абрэзкаў матэрыялу. гл. дыван, дзяруга, кілім, коўдра, лапічанка, палавік, радзюжка, ходнік.
ТРАПКАЧ трапкач м. 80, 166. ручнік для твару 80, 166. гл. палаценца, пацірач, ручнік, уціральнік. ручнік для пасуды 166. гл. палаценца, ручнік, скарач, сцірка, уціральнік.
ТРЭПЫ трепе мн. 34. абутак на драўлянай падэшве. // Трепе з дз'еревл'анойу подошвойу 34. гл. дзеравяшкі, лапці, пантоплі, хляпы.
ТУЛАП тулоп м. 124. асноўная частка кашулі, без рукавоў. гл. стан, станік.
ТУЛУБЕЦ тулуб'ец м. 184а. кароткая вопратка з аўчыны. гл. кажарка, кажух, кажушок, панцырка, паўшубак.
ТУЛУП тулуп м. 71. тулуб м. 184а. доўгая вопратка з аўчыны. // Тулуп доўгі і шырокы 71. гл. кажух.
УКЛАДАНКА укладанка ж. 139, 166. укладанка ж. 184а. посцілка, вытканая асобым узорам.
УКРАІ укройи мн. 157, 160, 184а. суцэльныя загатоўкі для ботаў. гл. выкрайкі, выцяжкі, загатоўкі, тавар.
УКРУЧВАНКА укручванка ж. 98, 157, 160, 179. кручванка ж. 105. укручуванка ж. 197. вялікая хустка, якую носяць на плечах. гл. акутванка, апінка, апудка, лахтушка.
УПЛЁТАК гл. плётка.
УСТАЎКА устаўка ж. 26, 71. вустаўка ж. 59, 60. карункі, якія ўшываюцца ў сярэдзіну абруса, у ручнік. гл. прошва.
УСТАЎКІ устаўки мн. 26, 32, 80. вустаўкы мн. 59, 60, 72. ґустаўки мн. 71. вустаўкі мн. 126, 157, 166, 184а, 186. квадратныя кліны на плечах у кашулі. гл. наплечнікі, полікі, прырамкі.
УЦІРАЛЬНІК уцірал'ник м. 72. уцірал'нык м. 59, 60, 71, 139, 157, 166, 179, 186, 197, 199, 202, 206. ўтералник м. 126. уцірал'нік м. 105. уц'êрал'нік м. 105. ручнік для твару 59, 60, 71, 72, 105, 126, 139, 157, 166, 179, 186, 197, 199. гл. палаценца, пацірач, ручнік, трапкач. ручнік для пасуды 105, 139, 157, 166, 179, 197, 199, 202, 206. // Старыйа н'е зналі ўцірал'нік, а ц'ап'ер ужо і полоц'енца кажуц' 199. гл. палаценца, ручнік, скарач, сцірка, трапкач.
ФАЛДА хвалда ж. 71, 72, 199, 206. хванда ж. 32, 59, 60, 139, 166, 179, 186. фанда ж. 124. фалда 32, 59, 60, 71, 72, 139, 166, 179. // Треба хвандоваты, хванды закладат' 32. папярочная
78 👁