ПАЛАВІНКА палавінка ж. 85. половінка ж. 112, 136, 154, 158, 166, 171, 182, 199. поулоувінка ж. 196. 1. гл. палавіна. // Порэзала капусту на половінкі 166. Квасіц' половінкамі 199. 2. мн. бульба, перарэзаная папалам і вараная ў лушпінах 196.
ПАЛЁНКА палінка ж. 17, 29. пал'онка ж. 171. 1. гл. паляніца 6 171. 2. круглая буханка хлеба, укачаная мукой 17, 29.
ПАЛОЙКА полойка ж. 168. палойка ж. 152, 177, 190. палуйка ж. 179, 187. полуйка ж. 202, 204. гл. палавіна. // Кочан напалам, палуйкамі накладайуц' капусту 187.
ПАЛЧЫК палчык. м. 126. аладка.
ПАЛЮСТКА пэл'устка ж. 116а. пел'устка ж. 135. гл. палютка 3. // Наклала капусты пэл'усткамі 116а.
ПАЛЮСТЫНА пэл'устэна ж. 78. капусны лісток або невялікая частка качана капусты.
ПАЛЮТКА полутка ж. 4, 9, 10, 12, 35, 40, 120, 144. піл'утка ж. 45, 80. пол'утка ж. 9, 19, 37, 38, 47, 59, 60, 71, 72. пел'утка ж. 75, 99, 124, 126, 132. пэл'утка ж. 79, 83, 91, 93, 95, 131. пал'утка ж. 119. пал'уткы мн. 12, 13. павуткі мн. 7, 11, 18. пал'уткы мн. 19. пэл'уткы мн. 44. 1. галоўка капусты 4, 9, 18, 37, 38, 40, 45. // Половіна піл'уткі 45. 2. мн. капуста, квашаная цэлымі галоўкамі 7, 11–13, 18, 19, 40, 44. // Павуткамі поклалы – цэлыйе голоўкы капусты кладзем на квас пуд вэсну 11. 3. палавіна качана капусты 10, 35, 47, 59, 60, 71, 72, 75, 79, 80, 83, 91, 93, 99, 119, 120, 124, 126, 131, 132, 144. // Капусту пол'уткамі кладуц' 71. Пел'уткі перакладала ў шатковану капусту – сырцовыйе пелуткі 132.
ПАЛЮХ пал'ух м. 1, 4, 8, 16, 20, 29, 47. галачка або кавалак цеста ў страве.
ПАЛЮХІ пал'ухы мн. 1, 2, 4–8, 10–12, 16, 17, 18, 20, 25, 29, 32, 34, 47. 1. рэдкая страва з галушкамі, пакачанымі з дранай бульбы 1а, 5, 6, 7, 8, 10, 12, 16, 17, 18, 20, 29, 32, 34, 47. // Пол'ухы с картошкы дзелалы 6. Пол'ухи то лучш сухыйа, а хоч йушкойу 20. З тертойі картошки качайут' такийе шарыки. З молоком і без молока бувайе пал'ухы 32. 2. страва з адвараных і засмачаных кавалачкаў цеста 2, 4, 5, 8, 16, 17, 20, 25, 29, 32, 64, 47. // Наварэмо картошкы, намнэмо з мукой, замісімо, варымо, вымайемо, красі і йіж. Пал'ухэ на пары варылі 4. 3. печаныя маленькія ляпёшкі з тугога квашанага цеста 11. 4. варэнікі з начынкай 2, 4.
ПАЛЮЦІНА полутына ж. 1. гл. палютка 3.
ПАЛЮШКІ пал'ошкі мн. 72. пол'ушкі мн. 144. пел'ушкі мн. 164, 199. пал'ушкі мн. 162, 166, 170. 1. печаныя маленькія ляпёшкі з прэснага цеста, якія закрашваюцца смятанай, салам або варэннем. // Пал'ушэк з цеста накачайем, на бл'аху або у моккотры у жырах варацца 166. 2. печаныя маленькія ляпёшкі з тугога квашанага цеста 162, 164. печаныя ляпёшкі, у якія загорнуты мак або іншая начынка 170. 3. страва з адвараных і засмачаных камкоў цеста 72, 166, 199. 4. варэнікі з сырам, мясам 199.
ПАЛЯМАЦ пал'амац м. 78. блін з хлебнага цеста, спечаны перад полымем.
ПАЛЯНДВІЦА полэндвіца ж. 2, 6, 79. полендрыц'а ж. 4. поліндвіц'а ж. 9, 12, 13, 16, 38. полінгвіца ж. 7. полендріца ж. 25. поленвіца ж. 15, 131. полембіца ж. 37. полендвіца ж. 44, 136. палэбніца ж. 60. пол'адніца ж. 71. пол'андыца ж. 80, 83, 126. пол'андрыца ж. 91, 144, 158, 187. поленіца ж. 85, 115, 124. пал'анрыца ж. 157. пал'амбрыца ж. 161. пал'андвіца ж. 179. мяккае мяса, знятае з хіба свіной тушы. // Палэбніца – з кабана, з кос'ці, што ідзе с'арод с'піны 60. Пол'анвіца на кабану, на плечах м'акэ м'асо 124. Пол'андрыца одрізайеца і коўбаса місінайа робіца 144.
ПАЛЯНІК пол'анік м. 143. блін з цеста на пірагі, які пячэцца перад полымем.
ПАЛЯНІЦА пал'аныц'а ж. 1, 7. поленіца ж. 6, 116, 173. пол'унэц'а ж. 17. пал'аныца ж. 68. пал'анэц'а ж. 72. пол'аніца ж. 95, 110, 115, 123, 126, 132, 200. пэл'аніца ж. 133, 199. пал'аніца ж. 161, 162–166, 168–170, 177, 179, 185, 186, 202, 204. пел'аніца ж. 165, 182, 187, 190, 191, 196, 198а. 1. буханка хлеба 72, 162, 173, 182, 200. // Пол'аніцу хлеба пазыч 200. 2. буханка хлеба, укачаная перад выпечкай у муку 132, 133, 164–166, 168–171, 177, 185–187, 190, 191, 198а, 199. // Пал'аніца – йак мукой качайуц' ды картошкі дабаўлайуц' 199. Пал'аніца – што мукойу укачвайеца, чы то жытн'у мукой укачайем – говорым пол'аніца 166. 3. буханка пшанічнага хлеба, звычайна круглая 7, 95, 186, 196, 202, 204. 4. буханка хлеба з сеянай жытняй, грэцкай або ячнай мукі 17, 165, 170, 171. 5. вялікая буханка хлеба 161. 6. блін з хлебнага цеста, які пячэцца перад полымем 68, 110, 115, 116, 126. // Пал'аніца перэд огнем, на чэране, с хлеба 126. 7. мн. печаная бульба 1.
ПАМЯТУХА помнетуха ж. 8, 12. пумнетуха ж. 8, 16. гл. мятушка.
ПАНПУХА панпуха ж. 59. аладка на кіслым малацэ 59.
ПАНПУШКА панпушка ж. 71, 80, 112, 116, 133, 135, 136, 139, 148, 154, 157, 166, 171, 179, 186, 191, 198а, 202. пампушка ж. 123, 124, 143, 144, 150, 161, 164, 165, 168–170, 182, 185. 1.
83 👁