204. кып'аток м. 93а, 101. кіп'йаток м. 79, 79а, 83, 91. кіп'атак м. 179. кіпацен' м. 190. вар, кіпецень. // Вып'йу скленку кыпетку 2. Йак закіпеў гаршчок дык кіп'атак 179.
КІПЯЧАЯ ВАДА кыпл'ача вода 59. кыпйача вода 60. гл. кіпяток.
КІРУХ кірух м. 71, 72, 80. 1. страўнік, начынены мясам. // Мн'акім мн'асом начын'айуц', сушац' кірух 72. 2. страўнік свінні 71, 80. // Кірух очыс'ц'ац', порэжуц', варац', йон захолодайе — і фл'ачкі 80.
КІСЕЛЬ кысыл' м. 1, 2, 4, 5, 7, 8, 15—20, 32, 41, 44, 45, 47, 50, 59, 60, 70—72, 75, 78, 79а, 83, 91, 93, 95, 99, 102, 119, 131. кісел' м. 6, 9—12, 13, 15, 34, 54, 68, 79, 80, 87, 92, 93а, 98, 101, 102, 103, 105, 112, 113, 114а, 115, 116, 116а, 119, 120, 124, 126, 128, 132, 133, 135, 136, 139, 143, 144, 151, 152, 154, 157, 158, 160, 161, 164—166, 168—171, 177, 179, 181, 182, 185—187, 190, 191, 196, 198а, 199, 202–204. 1. густы аўсяны кісель 1, 2, 4, 5, 8—13, 18—20, 25, 29, 32, 34, 41, 45, 47, 54, 59, 65, 68, 70—72, 79, 79а, 80, 83, 87, 91, 92, 93, 93а, 95, 98, 99, 101—103, 105, 109, 112, 113, 114а, 115, 116, 116а, 126, 135, 139, 143, 144, 151, 152, 154, 157, 158, 159, 161, 168, 169, 177, 179, 182, 185, 187, 196, 199, 202, 204. // Бэрэм овэс, намолотымо, на піч, йак спражыцца, обтоўкайем, полова обобйеца, у жорнэ — і мэлем, муку рошчын'айем, за ніч зыйдзе, цэдзім на сыто, вода така біла — жур, шчэ не вараны, варым, робыц'а густы, салом засмачац' — кысіл' 1. Мэл'ат овэс і роб'ат кысіл', шчэ раз процэджу і жур. Кысіл' ноздраты, укусны 2. Кысыл' — хоч танцуй на ім, а жур — рідэн'кі. Кысыл' такый йак квашэлыны 8. 2. кісель аўсяны, жытні, пшанічны або грэцкі 7, 17, 16, 101, 124, 126, 132, 133, 136, 144, 165, 171, 196, 202, 204. // Кысыл' офс'аны і з рошчыны кысыл' 44. Оўс'аны кісел' рошчын'айем, на сіто процэдзім, йон сстоіцца, зліва́йуц' воду, то вода квас'ліны, а остайецца цэж. С цэжу варац' кісел'. Калі не спускайуц' квас'ліны, то варац' жур, йон рэткі. З грэцкойе лупы, з пшонічнойе лупы, жытнойе кісел' варац' 132. 3. аўсяны кісель 15, 44, 51, 72, 80, 128, 131, 157, 160, 166, 170, 171, 182, 185. // Воўс'аны кісел' рошчыніла 166. 4. няквашаны аўсяны кісель 71, 72, 80, 160, 168, 186. 5. фруктовы кісель на крухмале 113, 145, 148, 164, 172, 173, 178.
КІСЛЁХА кісл'оха н. 34. кіслае малако.
КІСЛУХА кіслуха ж. 169, 172, 173. кіслая рэдкая страва, прыгатаваная на якім-небудзь квасе.
КІСЛЯК кіс'л'ак м. 148, 152, 154, 171, 177, 187, 196, 199, 202—204. кіслае малако. // Йеж кіс'л'ак, там на паліцы стаіц' 199.
КІСЯЛІЦА кесэліца ж. 20, 25, 29, 44, 47. кеселеца ж. 34. рэдкі аўсяны кісель. // Муку квасім, воды нал'йем, на сіто процэджайем. Тыйа ос'ц'акы обратно квас'ац' і цыдз'ац' на кесэліцу 20.
КІЧУК кіц'ук м. 120. кічук м. 124. страўнік, начынены мясам з заправамі, соллю.
КІШКІ кішкы мн. 2, 4, 5, 7, 9, 10—13, 15—17, 25, 29, 37. крывяныя каўбасы з дабаўленнем круп. // Кішкы поналывайут'с'а, на бл'аху положат'с'а і пекут'с'а 4.
КІШЭЧНІК кішэчнік м. 78. гл. кішкі.
КЛЁЦКІ кл'уцкі мн. 5, 11, 13, 16, 18, 19, 29, 52, 60, 119. кл'ускі мн. 6, 80. кл'оцкі мн. 113, 116, 119, 120, 124, 126, 131–133, 135, 136, 143, 150, 152, 154, 157, 158, 160, 162, 164, 166, 169, 170, 176, 177, 182, 185, 187, 190, 200. кл'уцкэ мн. 78, 79а, 95. кл'оксы мн. 139. клецкі мн. 166. 1. страва з адвараных і засмечаных кавалачкаў цеста 5, 6, 11, 13, 18, 20, 29, 78, 113, 119, 119а, 120, 124, 132, 143, 157, 162, 169, 170, 182, 185, 200. // Кл'оцкі — воны і з мукі, і з бул'бы отчаўл'айуц', салом зажарвайуц' бо у молоке варац' 124. Кл'оцкі бол'шыйа одварац', выцагайуц', салом облівайуц' 157. 2. рэдкая стрва з галушкамі з дранай бульбы 52, 60, 71, 79а, 80, 95, 109, 116, 124, 126, 131–133, 135, 136, 139, 150, 152, 154, 157, 158, 160, 162, 164, 166, 176, 177, 187, 190. // Кл'оксы с таркаванай бул'бы качайуц' 139. 3. лапша з крухмалу 179. Рабілі крухмал, разводзілі, п'аклі наліснікі, рэзалі і варылі кл'оцкі 179. 4. палюх адз. лік 11, 13, 16, 18, 19.
КЛІНАВАСТ кліноваст м. 144. гл. клінок.
КЛІНАВАЧ кліновач м. 132, 165, 171. гл. клінок.
КЛІНАЧ клынач м. 79а. гл. клінок.
КЛІНОК клінок м. 52, 71, 80, 83, 85. клен м. 72. клынок м. 13, 37, 75, 78, 109, 119. палатняная торбачка для прыгатавання тварагу і сыру.
КЛЯВЕЦ клевец м. 171. пра няўдалы, нявыпеклы хлеб. // Хлеб бу клевец, с'адзе на сподн'у скурку, пуднац' н'аможно 171.
КЛЯПАЧ клепач м. 47, 131. 1. ляпёшка на квас 47. 2. пра няўдалы хлеб 131.
КНЫШ кныш м. 158. галушка з дранай бульбы, начыненая мясам.
КОЛАВА колово н. 71, 99. коліво н. 95. колыво н. 79а. памінальная страва: салодкая вада з бобам 71; салодкая вада або сыта з пакрышанай булкай, хлебам 79а, 95, 99.
КОНІКІ конікі мн. 173. галушкі, начыненыя мясам.
80 👁