Лексіка гаворак Беларускага Прыпяцкага Палесся (2008)

 ◀  / 354  ▶ 
ПАСЦІКАЦЬ постікаты зак. 67. вырасці ў вышыню. // Цыбулі ны ополола, то постікало 67. ПАТАЛАЧЫЦЬ потолочыц' зак. 144. памяць усходы, траву. ПАХАР пахар м. 105, 124. араты. ПАХАТА пахата ж. 22, 124, 134, 183, 186а. пахот' ж. 21, 123, 186. узаранае поле. // Пахата успахана поле 124. ПАХАЦЬ пахаты незак. 20, 31, 32, 33, 59, 60, 95, 98, 105, 112, 120, 124, 126, 132, 133, 134а. пахац' незак. 122, 156а, 167, 174, 186а, 196, 202, 204. 1. араць. 2. неглыбока араць 167, 186а. 3. баранаваць 186а. 4. вырошчваць збожжа 95, 112, 122, 126, 134а. // Там далей пшэнщу пахалы, а мы йарыны мало пахалы 126. Йек выгноіш земл'у, то і хлеба запахайеш 122. 5. сеяць 126. ПАХАЦЬ пахац' ж. 98, 120, 124, 126, 156а, 196, 204. пахот' ж. 21, 123, 186. ворная зямля. // Ліес на поле ус'о зробылы ус'о пошло к пахоце 196. ПАЦЯРУХА потыруха ж. 41, 46, 49, 51, 59, 60, 61, 65. потэруха ж. 7а, 22, 26, 27, 29, 32, 34, 35, 36, 75, 75а, 79, 79а, 80, 95, 98, 109, 112, 126, 132, 134а. поц'аруха ж. 109, 121, 122, 134а, 144, 146, 147, 156а, 165а, 171а, 174, 178. поцеруха ж. 109, 147, 156а. поціруха ж. 21, 178. пабітая дробная салома. // Самайа дробна солома - потыруха 59. Потэруха - то, што по двору натрэбушылос' 132. ПАШНЯ пашн'а ж. 196. пашн'а ж. 21, 41, 75, 75а, 78, 79, 79а, 83, 85, 91, 93а, 95, 98, 103, 108, 112, 113, 115, 115а, 116, 116а, 119, 120, 121, 124, 134а, 135, 137, 138, 142, 144, 147, 152, 156, 157, 165а, 167, 171, 174, 183, 186, 186а. 1. узаранае і засеянае поле 137, 138, 186а. 2. узараны ўчастак 21, 41. 3. вымалачанае зерне 75, 75а, 78, 79, 79а, 91, 93а, 95, 98, 108, 112, 13, 115, 115а, 116, 116а, 119, 120, 121, 124, 137, 138, 142, 144, 147, 156, 157, 165, 167, 171а, 183, 186. // Насыпаў пашн'у - жыта, проса, йачмен' у бочку 157. 4. ярына 83, 83а, 85, 87, 103, 134а, 135, 152. // Пашн'а - то посеў вешні 134а. Перэмолочаш пашн'у, а потом жыто 103. ПЕРААБЛОГ пэрэоблог м. 186. гл. аблог. ПЕРАБІВАЦЬ пэрэбіваты незак. 186. баранаваць перад сяўбой. // Пэрэбіваты заб' бороноваты по пару пэрэд севам 186. ПЕРАВЯСЛА пэрэв'асло н. 60. парэв'асло н. 21, 174, 186а. перэвесло н. 62. пэрэв'асло н. 126, 156а. пэрэвесло н. 122, 137, 157. пэрэвэсло н. 26, 29, 31, 32, 71. паравасло н. 51. перевэсло н. 46. перав'асло н. 58. парэвесло н. 146. пырывысло н. 49, 67. пырывэсло н. 22, 35, 41. пэрэўиасло н. 36. перавясла. ПЕРАГОН пэрэгон м. 75, 75а, 91, 95. глыбокая разора для спуску вады. ПЕРАДКОВАЕ ЖЫТА перадковайе жыта 156а. буйнейшае, лепшае, чыстае жыта, што ляціць пры веянні далей, уперад. ПЕРАДОК пырудок м. 35. гл. перадковае жыта. // Там по пырудка одбыры, а озадкы вжэ особынно 35. ПЕРАЛАМАЦЬ пэрэломац' зак. 109. узараць у другі раз перад сяўбой. ПЕРАЛОГ перэлыг м. 7а, 41, 121, 122а, 192а. пералог м. 151, 156а, 158, 165а, 171а. пэрэлог м. 79, 95. пералуг м. 154. 1. абложная зямля. 2. участак, які заліваецца вадой і таму пустуе 41. 3. папар 156а. ПЕРАМЯШАЦЬ пэрэмешат' зак. 197. перэмішаты зак. 133. гл. пераламаць. // Пэрэмешат' пар в'асной на з'аб 197. Пока ніўка выгнійе, перэмішайут' 133. ПЕРАОРА пэрэора м. 115. паглыбленая баразна, праведзеная ў сярэдзіне ўчастка для спуску вады. ПЕРАСТАЯЦЬ перастайац' зак. 32, 120, 122, 124, 133. (пра збожжа) перастаяць, быць не зжатым. ПЕРАСТОЙ пэрэстой м. 32, 120, 122, 124, 133. перестой м. 79а, 123. своечасова нязжатае жыта. // Пэрэстой: паспела жыта і падайе 32. Йак пэрэстой, то скл'акло жыто, зламывайецца 124. ПЕРАЯЛАВАЦЬ перэйалыват' незак. 196. гл. гуляць. // Перэйалывало мойе поле 196. ПЕРВАЕ ЖуІТА первае жыта н. 192. гл. перадок. ПЕРСЦЕНЬ персен' м. 31. гл. банька. ПЕРХАВІНА пэрховына ж. 27, 29. тарфяная глеба. // Посійеш добро на перховыны 29. ПЕРШАЕ ЗЯРНО пэршэ зерно н. 20, 183. гл. перадок. ПЕСЧУГА пішш'уга ж. 27, 31. пэшчуга ж. 20, 21, 75, 78, 79, 95, 103, 108, 115, 115а, 116, 116а, 119, 121а, 122, 123, 130, 135, 146, 165а, 171а. пешчуга ж. 147. пішчуга ж. 65. пышчуга ж. 67. пясчаны ўчастак. // Шо там зародыт' - там одна пышчуга 67. Пэшчуга - горы такте, выгоны, одін песок да каменне 126. ПЕСЧУРА пешчура ж. 144. гл. песчуга
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

васной, ж^іта, землу, парэвасло, пашна, пашну, перавасло, поцаруха, пэрэвасло, пэрэўйасло, пішшуга, склакло, усо
1 👁
 ◀  / 354  ▶