АДАРАЦЬ адарац' зак. 183. у другі раз узараць і засеяць поле, пасля таго, як насенне не ўзышло. АДБЕРЭЖАК одбережак м. 124. граніца паміж дзвюма вёскамі. // Одберешкі ромацкійа зроблены 124. АДГУЗКІ одгузкі мн. 7а. ніжняя частка снапа. АДДЫХЛЯ оддыхл'а ж. 75, 75а, 79. нізкае поле без усходаў. // Оддыхл'а - вымокла нізіна, выкішло там 79. АДЗЕНАК од'онок м. 31, 120, 183. оденок м. 184, 197. одзенок м. 186. салома, на якую кладуць стог. АДЗЁНКА од'онка ж. 137. драўляная падлога на чатырох слупках, на якую кладзецца стог 137. АДНАВОР аднавор м. 156а. гл. аднораль. АДНОРАЛЬ однорол' ж. 103, 112, 132, 134а, 197. поле, узаранае перад сяўбой адзін раз. // Однорол' не подорванайе поле 112. Однорол' - то на шм даўні гной 103. АДОНАК адонак м. 120 гл. адзёнак. АДОРА одора ж. 119, 183, 186, 187. частка загона, якая ўзарана асобна. АДСЕЎ адсеў м. 156а. поле, засеянае ў другі раз пасля загінуўшай першай сяўбы. // Проса адсейаў грэчкайу і грэчка на адсеве выйшла 156а. АДУЗАК одузок м. 20. гл. адгузкі. АЗАДАК озадок м. 123. дробнае зерне, якое застаецца пасля веяння. АЗАДДЗЕ озадие зборны 93а, 95, 98, 99, 105, 112, 113, 115а, 121, 122, 123, 124, 126, 132, 165а, 171а. озадд'е зборны 26, 32, 35, 36, 56, 57, 58, 59, 60, 65, 67, 71, 72, 75, 75а, 79, 79а, 80, 83, 83а, 85, 87, 103, 167, 178, 186. гл. азадак. // Озадие - одборнэ жыто, а йакэ важнейшэ, то леціц' подал'шэ 126. Озадде - пэрэдне зэрно 132. АЗАДКІ озаткі мн. 26, 32, 35. азадкі мн. 134а, 142, 156, 169, 174. гл. азадак. // Озаткі дрібнен'койе жыто, кукіл', кірза 32. АЗАРОД оз'арот м. 137. аз'арод м. 152. з'арод м. 192. прыстасаванне для сушкі снапоў. // Оз'арот - рэшэтына дл'а снопоў, кол'а хаты стойала 137. АЗАРОДЗІЦЬ озародзіц' незак. 138. сушыць. АЗІМКА озымка ж. 67. азімая пшаніца. АЗІМУХА озімуха ж. 95. гл. азімка. АКАЛАЦІЦЬ околотыты зак. 67, 75, 75а, 79, 79а, 93а, 95, 108, 113, 115, 115а, 116, 116а, 119. абмалаціць неразвязаны сноп (аб бочку або цэпам). АКАЛОТ околот м. 7а, 20, 21, 22, 23, 24, 25, 26, 27, 28, 29, 30, 32, 35, 36, 39, 98, 103, 105, 108, 112, 113, 115, 115а, 116, 116а, 120, 122, 124, 126, 132, 133, 137, 144, 147, 157, 167, 168, 178, 183, 186, 196, 202, 204. акалот м. 46, 56, 142, 146, 156, 192, 192а. 1. вымалачаны неразвязаны сноп. // Околот з жыта, з йачмен'у не на околота, а на солому б'йут 105. 2. сноп з роўнай выбранай саломы 46, 56, 57, 58, 59, 60, 61, 65, 67, 71, 72, 75, 75а, 78, 79, 79а, 80, 83, 83а, 85, 87, 95, 97, 98, 99, 109, 119, 128, 130. АКАЛОТА акалота ж. 49. гл. акалот. АКАЛОТАК околытак м. 51. околутак м. 65. акалотак м. 156а, 167. гл. абкалот. АКАЛОТКІ акалоткі мн. 186а. каленцы ў збожжавых раслін. АКОЛІЦА околыц'а ж. 67. знешнія пласты сена ў капе. АКОПКІ окопкі мн. 32. час заканчэння ўборкі бульбы. АМЁТЫ омэці мн. 36, 57, 109, 147. омэты мн. 59, 62, 75, 75а, 99, 126. умэты мн. 32. ометі мн. 83, 83а, 121, 122а, 137, 165а. оматэ мн. 65. каласкі і дробная памятая салома, якія застаюцца пасля малацьбы. // Умэты - дробні колосочкі бел'онкові, корові дасі 32. АМЁЦІНЫ амеціны мн. 154, 156а. гл. амёты. АПАЛАЦЬ опалаты незак. 46, 65, 75, 75а, 79, 79а, 93а, 95, 103, 108, 112, 113, 115, 115а, 116, 116а, 119, 121, 121а, 134а, 135, 165а, 171а. чысціць крупу з дапамогай драўляных карытцаў. АПАЛІНЫ опаліны мн. 121, 122, 122а, 165а, 171а. шалупінне, якое адлятае, калі «палаюць» крупы. // Не россыпай опалін, у пойло ўкінеш 122. АПАСЛЕД опосл'ад м. 7а. гл. азадак. АПРОНУВАЦЬ опронуваты незак. 31. веяць зерне. АРАТАЙ оратай м. 137. араты. АРАТАР аратар м. 147.араты. АРАТНІК оратнік м. 120, 124. оратн'ак м. 120. араты. // Мой муж буў оратн'ак добры
Дадатковыя словы
белонкові, бйут, дла, дрібненкойе, йачмену, кола, оддыхла, одонка, одонок, озадйе, озарот, околыца, опослад, оратнак, подалшэ
3 👁