Старонка 233
◀ / 354 ▶
ПРЫЧОЛНІК прычілнык м. 66. прычолнік м. 112. 1. дзве дошкі, прыбітыя да лат ля франтона, якія перакрыжоўваючыся ў версе, утвараюць вільчак 66. 2. саломенная вальма 112. ПРЫШОПАК прышопак м. 195. паветка, мякіннік. ПРЫШОПНІК прышопнік м. 198. адрына. ПРЫШЧЫТАК прішчіток м. 27, 52. падстрэшак. ПУГА пуга ж. 37. вочап у студні з жураўлём. ПУНЬКА пунька ж. 74, 75, 79, 89, 91, 92, 128, 165. 1. мякіннік 74, 75, 79, 89, 91, 92. 2. застаронак для мякіны 128. 3. паветка, дзе рубаюць дровы 165. 4. катух для цяляці, зроблены ў шопе ля гумна. ПУНЯ пуня ж. 161, 169, 171, 181, 182, 185, 187, 188, 198. адрынка, будыначак для сена, саломы. // Ля гумна к сцяне прыстаўлена для саломы 182. ПУТА путо н. 79, 80, 182. путцэ н. 186. вяровачка, галёўка, якая завязваецца на слуп у варотах і закідваецца на слуп, да якога вароты прычыняюцца; пута выкарыстоўваецца там, дзе ў варотах няма засаўкі. // Путо закідалі на варотцы 182. Путо завязаў на вішніці 79. ПУЧОК пучок м. 93а, 117а, 144, 148, 152, 159, 161, 163. кулікі, пучкі саломы, звязаныя ля коласа, якімі пакрываецца ніжні рад страхі. ПЫЖ пыж м. 20. пыжч м. 4. невялікі шпянёк (клін), які забіваецца ў кань (у вугле) для замацавання вугла. ПЯЛА пяло н. 165. кроквы ў тымчасовых буданах. // Зрубіць ў замлі пяла, накрыйе іх замлёйу і жыве 165. ПЯРЫЛА піріло н. 2. пырыло н. 4, 5, 7, 8, 12, 13, 101. пэрыло н. 18. прыстаранак, нізкі парканчык, які аддзяляе ток ад стараны (засека). ПЯРЭВІЦЦЕ парэвіток м. 183. парэвіцце н. 195. пэрэвіцца н. 118. лазовыя дубцы, якімі перавіваліся прыміцы. // Парэплетаць парэвіткамі 183. ПЯРЭКЛЯТКА пырэклятка ж. 83. пэрэклят м. 98. пэрэкляток м. 86. прыбудовачка накшталт ганка, мастка або паветкі паміж дзвюма клецямі; зімою там могуць стаяць пчолы. ПЯРЭПАСКА пырэпаска ж. 38. пэрэпаска ж. 55. пояс, які злучае дзве кроквы. ПЯРЭПУСТ пэрэпуст м. 108. ачэп, які ляжыць на бэльках, і канцы яго выходзяць з-пад франтона. ПЯРЭРУБ пярэруб м. 195, 198. перэруб м. 180. загарадка ў хляве або ў гумне для сена. ПЯСОК на пяску 198. гара (у хаце). ПЯТЛЯ петля ж. 72а. крутілька, галёўка. ПЯТРА пятро н. 29, 154, 158. пятро н. 29, 110, 112, 114, 118, 121, 126, 139, 165, 176, 177, 180, 188. пястро н. 29. плятро н. 165. 1. гара ў хаце 154, 165. 2. вышкі ў хляве 29, 158, 176, 177, 180. 3. старана, прастора ў гумне, дзе ляжаць снапы (убок ад тока) 110, 112, 114, 139. 4. паліца пад бэлькай, дзе ставілі гаршкі 126. 5. частка хлява для курэй 29. 6. адлегласць паміж двума слупамі ў плоце 29. 7. паветраная прастора паміж лёдам і вадою 118, 121. 8. палонка на лёдзе 188. // Запятрэла вода 121. высахла вада. РАБРЫНА рабріна ж. 27, 40. рабрына ж. 25, 26, 38, 44, 49, 50. рабрэна ж. 45. ребріна ж. 72. лесвіца, пастаўленая ля сцяны і пакладзеная на страсе да коміна. РАГАВІК роговік м. 36. роговык м. 35, 38, 89. роговэк м. 66, 76. саламяныя снапкі, звязаныя ля калосся, якімі пакрываліся рогі (перасячэнні схілаў страхі). РАГАТКА рогатка ж. 73. пастаўнік у полі. РАГУЛЬКІ рагулькі мн. 170. козлы на вільчыку. РАГУЛЯ рогуля ж. 13. саха ў студні з жураўлём. РАГУШКА рогушка ж. 128. кулікі, саламяныя снапкі, звязаныя ля калосся, якімі пакрываецца першы рад (ніз страхі). РАД ◊ под одын рад 16, ў одзін рад 118, ў одын рад 6. будынкі, пастаўленыя ў адну лінію. РАЗСОХА разсоха ж. 25, 103. розсоха ж. 5, 16, 17, 29, 50, 59, 69, 70, 73, 83, 86, 91, 101, 104, 108, 110, 118, 119, 128, 154. россоха ж. 50, 72а. рôсоха ж. 10. русоха ж. 72. 1. саха ў студні з жураўлём 10, 17, 69, 72. 72а, 83, 101, 108, 110, 118, 154. 2. саха ў хлявах, у плоце (у полі) 17, 50, 73, 91, 103, 104, 128. 3. разгалістае дрэва 5, 25, 29, 59, 70, 119, 128, 144. 4. рагі ў сасе 16. РАМА рама ж. 5, 6, 11, 14–16, 27, 29, 32, 36, 37, 40, 44, 45, 49, 52, 54, 55, 60, 63, 68, 70, 72а, 74, 75, 76, 77, 81–84, 86, 88, 89, 90–93а, 96, 103, 108, 110–119, 121, 125, 134, 136, 139, 144, 148, 151, 153, 161–165, 168–171, 173, 177, 180–182, 186, 187, 190, 191, 195, 198, 203. раміна ж. 160. рамка ж. 59, 71, 100, 128. рама ж. 7, 8, 13, 18, 20, 25, 28, 29, 31, 35, 38, 50, 69, 158. рема ж. 17, 65, 66,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 354 ▶