Лексіка гаворак Беларускага Прыпяцкага Палесся (2008)

 ◀  / 354  ▶ 
КАРНІЗ гарн'із м. 86. гарн'із м. 70, 84, 180. карн'із м. 20, 36, 65, 66, 75, 76, 82, 83, 88, 89, 93а, 96, 115, 116, 144, 151, 154, 162, 176, 184, 196, 202. карн'іза ж. 104. 1. карніз печы 162, 176, 184. 2. шалёўка ў акне з узорам 20, 36, 65, 66, 70, 73, 75, 76, 83, 84, 86, 88, 89, 93а, 96, 104, 116, 144, 154, 180, 196, 202. 3. падстрэшак 82, 115, 148, 151. 4. аполкі, дошкі, якія ляжаць на бэльках пад страхой 144. КАРОБКА каробка ж. 159, 163, 176. коробка ж. 27, 29, 37, 50, 56, 134, 144, 161, 163, 182, 184, 196, 197, 202, 204. коропка ж. 154, 169. куробка ж. 29. 1. каробка ў вокнах і дзвярах (замест вушакоў і шапкі) 27, 29, 37, 50, 56, 131, 154, 159, 163, 176, 184. 2. дзве збітыя дошкі пад кутом, якія накладваюцца на вільчык 176. 3. ніз страхі, падбіты дошкамі 144, 161, 163, 169, 182, 196, 197, 202, 204. КАРОЎНІК кароўн'ік м. 152, 181. кароўн'ік м. 177. короўн'ік м. 73. короўн'ік м. 184. кароўнік. КАРОЎНЯ кароўн'а ж. 161. кароўнік. КАРПАН карпан м. 45. плот з дошчачак, штахеты. КАРЫТА коріто н. 84. корыто н. 32, 112, 121. корэто н. 65, 70. збітыя дзве дошкі пад прамым кутом, якія кладуць на вільчык, каб не зацякала вада. КАСІНА кос'іна ж. 197. спосаб зарубкі бервяна, калі чашка" (тут - плоскасць) вырубліваецца пад кутом да падоўжняй асі бервяна. КАСЯК кас'ак м. 103, 184, 194. кос'ак м. 69, 73, 87, 136, 170, 173, 176. 1. касая ліштва, якая прыбіваецца да рамы знізу (з двара), каб дождж не заліваў у вакно 87, 173, 184. 2. вушакі ў дзвярах, вокнах 69, 136, 170, 173, 176. 3. ліштва, якая прыбіваецца па вушаках і шапцы шчыльна побач з дзвярыма, каб не дзьмула 103. 4. страха з вальмай (з усечаным зверху франтонам). // Касяком крыша. 5. дошка, якая прыбіваецца да кроквы і ачэпа, падтрымліваючы крокву ў вертыкальным палажэнні 73. КАТУХ катух м. 104, 111—114, 116, 136, 139, 148, 151, 170, 181, 185, 186, 188, 194. котух м. 35, 59, 80, 115, 121, 144. кот'ух м. 80. коц'ух м. 115. кутах м. 86, 87. кутух м. 2. 1. загарадка ў хляве для свінні ці цяляці 59, 87, 116, 136, 139, 151, 181, 188. 2. куратнік, катух для курэй 80, 104, 111, 115, 139, 144, 186; для гусей 194. 3. сабачая будка 112, 114, 115, 170. 4. яслі ў катуху 35, 121. 5. мякіннік 185. 6. зневаж. хата 2. КАЎНЕРАЦ коўн'ерэц м. 83. падстрэшак. КАШАРА кашара ж. 103, 144, 151—153, 158, 159, 180, 181, 187, 188, 190, 191, 194, 195, 204. кошара ж. 2, 4, 6, 8, 9, 13, 14, 17, 20, 25, 37, 38, 54, 55, 60, 65, 66, 69, 70, 74, 75, 76, 77, 79, 89, 90, 91, 93а, 96, 100, 101, 108, 111, 111а—116, 118, 119, 121, 125, 128, 129, 134, 136, 139, 141, 161, 163— 165, 168—171, 177, 182, 182а, 185, 186, 198, 203. кош'ара ж. 92. кош'йра ж. 50. кош'ера ж. 16, 17, 99. кошэра ж. 72а. кошара ж. 15, 201. кош'ера ж. 45. куш'ера ж. 72. 1. пастаўнік у полі, у лесе, куды свойскія жывёлы заганяліся нанач і на абед 2, 17, 65, 70, 71, 72, 72а, 74, 75, 76, 78, 79, 88, 89, 90, 91, 92, 93а, 96, 99, 100, 103, 111, 112—116, 121, 128, 129, 134, 136, 139, 144, 148, 151—153, 158, 159, 161—165, 168—171, 177, 180—182а, 186—188, 190, 191, 194, 195, 198, 201—204. 2. загарадзь каля свінушніка 2, 75, 116, 161, 170, 182а, 185, 190, 191, 201. 3. мізэрны хлеў з плятня на двары 45, 50, 118, 125, 128. 4. хлеў на балоце, куды заганялі авечак (часам, кароў, цялят, жарабят), кашара 14, 16, 60, 65, 69, 76, 77, 101, 115. 5. хлеў на балоце, на пашы з плятня 15, 25, 111, 113, 118, 125. 6. кошык 13. 7. пляцянка, якая ставілася ў палонкі, каб лавіць рыбу 108. 8. паветка для калёс, бараны, плуга, дроў 4, 128. 9. казарма (з польскага koszary) 4, 6, 8, 9, 37, 38, 54, 55, 70а. 10. хлеў (у панскіх маёнтках) 20. КАШАРКА кашарка ж. 151, 154, 195. кошарка ж. 121. загарадзь ля свінушніка. КАШАРЫСКА кош'ерыско н. 45. вялікая, непрыбраная хата. КАЮТА кайута ж. 65а. варыўня. КВАТЫРКА кватірка ж. 27, 160. кватырка ж. 170, 181, 202, 204. прастора паміж дзвюма бэлькамі. КІТА кіта ж. 38. саламяныя снапкі, звязаныя ля коласа, якімі пакрываюць страху. КІЦІЦА кэтыц'а ж. 76. гл. кіта. КЛАДЗЬ кладз' ж. 165, 168, 177, 180, 181, 182, 184, 185, 186, 195, 198. бервяно, якое кладуць на сохах, солам'е 1. КЛАДКА кладка ж. 139, 158, 169, 170. 1. гл. солам'е 1 139, 158. 2. 1 дошка ў падлозе 169, 170. КЛАДОЎКА кладова ж. 10, 184. кладовайа ж. 5, 29, 66, 148, 162, 164, 176. кладоўка ж. 12, 36, 52, 65, 69, 70, 71, 75, 77, 78, 80, 82, 88, 92, 93а, 99, 108, 110, 117а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарніз, карніза, кароўна, касак, короўнік, косак, косіна, коцух, кошера, кошерыско, кошйра, коўнерэц, кушера, кэтыца, соламе
5 👁
 ◀  / 354  ▶