Лексіка гаворак Беларускага Прыпяцкага Палесся (2008)

 ◀  / 354  ▶ 
КАЖУХАВАЦЬ кожухуваты незак. 4. шаляваць. КАЖУХОЎКА кожухувка ж. 2, 4. 1. сухі тынк 2. 2. шаляваная сцяна 4. КАЗЫРОК казырок м. 134, 177. козыр м. 191. козырок м. 29, 31, 45, 49, 86, 100, 101, 111, 114, 117а, 119, 125, 136, 185. 1. падстрэшак 29, 31, 45, 49, 86, 100, 101, 111, 114, 117а, 119, 125, 134, 177, 185, 191. 2. адзін бок страхі на вільчыку большы, чым другі 136. КАКАШЫНА какашына ж. 180. дошка, якая прымацоўваецца па краях саламянай страхі да лат. КАКОРА кокора ж. 117а, 118, 121. 1. будан з галін вербалозу, загнутых і звязаных, пераплеценых паплескамі 118, 121. 2. выгнутае дубовае палена, якое злучае ў лодцы дно з бакавой часткай 117а. 3. нізкі разгалісты дуб, на які складалі сена (да 5 ц) 117а. КАЛАСНІК каласн'ік м. 194. мякіннік. // У застаронку здз'елана вулка і там аддзал'айецца каласн'ік 194. КАЛАСОЎНІК каласоўн'ік м. 187, 190. 1. мякіннік 187, 190. 2. старана ў гумне 187. КАЛАСОЎНЯ каласоўн'а ж. 152. засек у гумне. КАЛДУПЦЫ колдупц'і мн. 29. дзве дошкі, збітыя пад прамым кутом, якія кладуць на вільчыку. КАЛЕШНЯ калесн'а ж. 177, 191. калешн'а ж. 158. колашн'а ж. 73. колесн'а ж. 169. колешн'а ж. 1, 139, 154, 170. колешн'а ж. 37. колэшн'а ж. 2, 7, 8, 12, 25, 38, 44, 45, 49, 50, 66, 69, 74, 76, 78, 88, 93а, 101, 117а. колешн'а ж. 6. колэшн'а ж. 29. кулечн'а ж. 4. кулешн'а ж. 8, 72. кулэшн'а ж. 13, 44. 1. розныя хлеўчыкі, будынкі для сена, саломы, мякіны 1, 4, 7. 2. паветка для калёс, плуга, бараны 2, 6, 8, 12, 13, 29, 93а, 101, 117а. 3. прыбудоўка, дзе была майстэрня на колы, калёсы 25, 37, 38, 45, 78, 88, 139, 154, 158, 169, 170, 177, 191. 4. паветка для дроў, дрывотнік 29, 44, 49, 50, 66, 69, 72, 73, 74, 76. 5. клець 44. КАЛЁЎКА кал'оўка ж. 162, 176. шалёўка (у акне) з узорамі. КАЛІДОР кал'ідор м. 77, 92, 104, 115, 116, 128, 136, 148, 151, 152, 153, 158, 162—165, 169, 171, 185, 186, 191. кал'ідор м. 112. кол'ідор м. 204. 1. веранда 112, 128, 158, 163, 186. 2. калідор сені паміж дзвюма палавінамі хаты 77 (новае), 115, 116, 136, 169, 191, 204. 3. стрэшка пры ўваходзе ў склеп 162. 4. загарадка-праход у хляве 92. 5. сені збоку хаты, зробленыя з дошак (новае слова) 104, 148, 151—153, 164, 165, 168, 171, 185. // Йак сен'і, но н'іжэй, прыробл'аны прыхл'упом 171. КАЛІТКА кал'ітка ж. 7, 13, 14, 18, 35, 36, 38, 40, 45, 52, 54, 76, 77, 81, 100, 116, 148, 151, 152, 170, 191. 1. фортка ў плоце (у пунктах 7, 13, 14, 18, 35, 36, 38, 40, 45, 52, 54, 76, 77, 81, 100, 116, 148, 170 - гэта новае значэнне). 2. саламяныя снапкі, звязаныя ля ўздра 35. КАЛОВАРАТ кол'еворот м. 148. коловэрэт м. 101. коловорот м. 117а, 128, 144. коловорото н. 115. 1. вага ў студні 101, 115, 117а, 128, 148. 2. калаўрот у студні 144. КАЛОВЕР колов'ер м. 171. коловор м. 165. коловэр м. 118. 1. вага ў студні 165. 2. саха і вага 171. 3. саха, вага і вочап 118. КАЛОДА/ КАЛОДКА калода ж. 158. калодка ж. 81. колода ж. 74, 112, 115. колодка ж. 13, 17, 44, 45, 82, 83. колодка ж. 36. колудка ж. 203, 28. колутка ж. 40, 44. 1. калода пад падрубай 13, 17, 28, 36, 40, 44, 45, 81, 82, 83. 2. кругляк, неабчасанае бервяно 74, 112, 115, 158, 203. КАЛОДЗЕЖ калодз'еж м. 153. калодзаз' м. 112. калодзез' м. 103, 104, 134, 148, 158, 177. колод'аз м. 2, 7, 17, 35, 40, 60, 68, 69, 72, 75, 76, 77, 78, 86, 91, 93а. колодаз' м. 84, 111, 128, 165. колодез' м. 29, 71, 102. колодз'еж м. 163. колодзаз' м. 37, 83, 113, 136, 139, 168, 170, 171. колодзез' м. 55, 115. кол'одаз м. 70а. колодэз м. 88. колодзаз' м. 144. кулод'аз м. 3. 1. зруб у хаце 144. // Хата зробл'ана колодзаз'ом. 2. студня 2, 3, 7, 17, 29, 35, 37, 40, 55, 60, 68, 69, 70а, 71, 72, 75, 76, 77, 78, 83, 84, 86, 88, 91, 93а, 102, 103, 104, 111, 112, 113, 115, 128, 134, 136, 139, 148,153, 158, 163, 165, 168, 170,171, 177. КАЛОЧКІ колочк'і мн. 35, 54. колочкы мн. 15, 17, 18, 38, 40. плот-частакол. КАЛЬЦО кал'цо н. 158, 177. цэментаваныя кругі ў калодзежы. КАМАРНІК камарн'ік м. 148. комарнік м. 144. 1. будан з лазовых галін. // Нізен'кайа будка: гн'ош лозовыйа кусты, травой закладайеш 148. 2. будан з палатна 144. КАМЕННЕ каменн'е зборны 37. камшн'е зборны 12, 40, 44, 69, 73. камын' м. 5, 6, 15, 17, 35, 36, 45. 1. каменне пад падрубай (замест падмурку) 5, 6, 12, 15, 17, 35, 36, 37, 40, 44, 45, 69, 73. 2. камень на месцы ганка, памоста 15. КАМОРА камора ж. 151—153, 158, 159, 173, 177, 180, 181, 187, 188, 190, 191, 195, 203, 204. комора ж. 1, 2, 5—12, 14, 16—18, 27—29, 31, 32, 35, 38, 40, 45, 49, 52, 54, 55, 59, 60, 63—65, 68— 72, 74, 75, 78, 79, 80, 90, 92, 111а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аддзалайецца, гнош, здзелана, зроблана, каласоўна, калесна, калешна, калодаі, калоўка, калцо, камшне, колашна, колдупці, колеворот, колесна, колешна, коловер, колодзазом, колодзеж, колочкі, колэшна, колідор, кулечна, кулешна, кулодаз, кулэшна, ніжэй, нізенкайа, прыробланы, прыхлупом
7 👁
 ◀  / 354  ▶