Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924). В. Ю. Ластоўскі

 ◀  / 846  ▶ 
шом, Астап—Асташом, Баўтрамей—Бутрымам, Грыгор—Грынум i ня толькі ў сваей сямьі, але i ў суседзну. I гэтак, у крыўскім (беларускім) іменніку ёсьць формы імён: для дзіцяці (Анцік, Петрык), падростка (Янук, Баўтрук), дзяцюка (Кастусь, Юрась), мужа (Аўхім, Бутрым), старца (Міхайла, Югайла; Асташ, Грынь). Дзякуючы заміраньню роднай старасьвеччыны ў народных массах i аларванасьці інтэлігенціі ад народу, многія формы ў нашых імёнах, асабліва першае i чацьвертае ступені, вымагаюць шмат працы дзеля іх адшуканьня. Як відаць з прыложанага іменніка, жаночыя імёны болын пацярпелі утрат, чым мучынскія. Гэтак, мала захавалася форм жаночых імён 4-й ступені, што гаворыць у некарыеьць павагі жанкі ў крыўска-беларускай сямьі, навейшых часаў. Да вельмі цікавых збольшаных (4-й ступені) жаночых імён належаць такія, як:Марыніца, Анісіца. Пасколькі мне ведама, над крыўскім (беларускім) іменнікам дзгэтуль ніхто не працаваў ні ў польскай ні ў расійскяй літэратуры, тымчасам праца гэта можа даць назвычайна цэнныя данныя дзеля зразуменьня многіх гістарычных імён i прозьвішч, якія у нас пераважна тварыліся з бацькаўскіх імён, прыкл.: Яраславіч, Глебовіч, Сангушка (Сонгушко, Сендюшко, Сенькушко, праўдападобна ад Санко, Сенко i Семко—Сімон), Олельковіч (Олелько—Аляксандар), Олізар (Елеазар), Грыневіч (Грынь—Грыгоры), Алехновіч (Олехно—Аляксей, ці Аляксандар), Мялешка (Малетій), Т.ышкевІч (Тышко, Цішко—Тимофей), Хадкевіч (Ходка—Федар), Касьцюшка (Косьць, Касьцюш—Кастантын), Міцкевіч (Мійь. Міцько—Мікалай), Дашкевічы (ад Адаш—Адам), Юхневічы (ад Ю хно-Акім), Арцімовічы ('адАрцім— Артемій) i г. д. i г. д. Авгій, Аўгік, Аўгук, Аўгусь, Аўгён(ей) Аўгіяш. Августа, Аўгуня, Аўгуся, Аўгута. Август, Аўгісь, Аўгустук, Аўгусь, Аўгустын, Аў(Г)густым. Авдій, Аўдзік, Аўдзук, Аўдзіясь, Аўдзей, Аўдзіяш. Авдотья, (Аў)Дзюня,(Аў)Дзютка,(Аў)Дося, Аўдоля. А в г— Авкс
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гор—грын^м, суседзнў
2 👁
 ◀  / 846  ▶