Старонка 72
◀ / 846 ▶
Вент—Веретено ВЕНТИЛЯТОР м. лац. рожнай формы прыбор да ачысткі, асьвяжэнья паветра: душнік. ВЕПР м. агульн. слав.., вепр, вяпрук; сьвінны самец: кабан, кнур, кнораз. ВЕРБЛЮД м., ючная (трочная) скацежына: вярбюд, драмадэр, ВЕРБОВАТЬ каго. ням. намаўляць, набіраць самахотнікаў у войска: набіраць, каптаваць. ВЕРГАТЬ, ВЕРГНУТЬ што каго, кідаць, зваліваць: рынаць. Урынулі мяне ў бяду. Сызрынулі камень з гары. Рынуўся бегчы бараніць, ВЕРЕВКА ж, агульн. славянская назова зьвітай у некалькі стволак тоўстай ніткі (ад аборыны ў гусінае пяро да гужа), кождая стволка каторай скручаецца сьпярша асобна з павясма на крук: вяроўка. Рожнавіднасьці па таўшчыне: шнурок, вярчопка, абора, пастромак, лейчына, вяруга, вяроўку, снасьць, ВЕРЕД м. стрыжнявы нарыў: скула, верад. Падвярэдзіцца, падарвацца. Прывярэдлівы, капрысны, вычварны. ВЕРЕЗЖАТЬ, выдаваць бразгучы рэзкі і прадоўжны голас: верашчэць, зьвірджджэць, сквірчэць, сквіліць. Цэлы дзень верашчыць са злосьці. Скваркі на скварадзе сьвіршчаць, сквіраць, верашчаць. Верашчака, названьне стравы злюбленай беларусамі: на сквараду кладуць пакрояныя скваркі, каўбасу, шынку, сквараць і гарачай, сквірчачай падаюць на стол; ужываецца як макалка да бліноў. Верасклівец, крыкун. Разверашчацца, разкрычацца. ВЕРЕНИЦА ж. разпалажэньне чаго чародам, ў адзін парадак, кішкой: плойма. Пералётныя птахі лятуць плоймамі або ключом. ВЕРЕСК м. расьц. Erica Galtana vulgaria, верас. Верасень, названьне дзявятага месяца ў годзе. ВЕРЕТЕНО ср. агульн. слав. верацяно, дрэўляная тачоная палачка да прадзіва. Знай баба свае крывое верацяно.. На шыльца, на мыльца, на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 846 ▶