Старонка 63
◀ / 846 ▶
Вал—Варенье ВАЛИТЬ, зьбіваць воўну: лямчыць; „валіць“ слова заноснае з Масковіі. Па беларуску будзе ня войлак, а—лямец. ВАЛ м. земляны накоп: акоп, акопісты, акапываць. (Ціліндрычны кругляны асяродак машыннага кола: ворот), вал. Валак, прыбор да качаньня бялізны. Вал, валва, вада паднятая ад ветру сьцяной. Ці ня быстрая рэчка валвой бьець. Матухна дачушку з вянца жджэць. ВАЛОВОЙ, у лічэньні, прадажы: агульны, агульніцкі, агулам. Агульнага даходу было столькі то. Агульніцкая крама, называецца — агульня,-ніца. У раздроб не прадаюць, толькі агулам. ВАЛУН, камень агладжаны і акруглены прыродай: глыжак, глыжэнь, буглыга, буглыжнік, булак, буглавень. Дробныя камяшкі адложаныя ракой, буйнейшыя за жір— гальчакі гальчак, гальчаўе. ВАЛЬДШНЕП, птах Skolarax rustikola: сломка. ВАЛЬЯЖНЫЙ літы, тоўсты, адліваны да поўна у форму: масыўпы, адналітны. ВАМПИР м. баечная істота, якая па сьмерці; высысае у сьпячых людзей кроў з жыл, а часам і загрызае на сьмер: упыр. ВАП м. ВАПА ж. натуральная выкапываная з зямлі фарба: вохра. ВАПИТЬ, вохрыць. ВАРВАР м. лац. чалавек не адукаваны, грубы, дзікі: барбар. Барбарскі, прыналежны барбару, дзікі. ВАРЕГА, ВАРЕЖКА ж. аднапальцыя суконныя рукавіцы: сподкі. ВАРЕНИК ж. варанае цеста надзяванае тварагом, твараговы блінчык запечаны на скварадзе: сырнік. ВАРЕНЬЕ, вараныя ў цукры ягады: канфітуры, сочыва. Ну не ядуць мусі хлеба, адны толькі канфітуры (Бурачок). Усякага сочыва, з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 846 ▶