БЕРЕДИТЬ, ятрыць; Разьятрыў старыя раны.
БЕРЕЖЛИВОСТЬ, ашчаднасьць. Ашчаднасьць дае багацьце.
БЕРЕЗА ж. дрэва Betula alba; бяроза, бярза, берка. Бярозавы брус. Берку пасадзіў пры хаце. Берка, такжа, бярозавы сок. Гора мужыкова ні колі не пад, есьць хлеба з беркай (Нікіфороўскі).
БЕРЕЗОВИК, грыб, масьлюк, лапшак.
БЕРЕМЕННОСТЬ, ціжарнасьць. Ціжарная кабета, пяты ўжо месяц ходзіць у цяжку.
БЕРЕЧЬ, шчадзіць. Шчадзі каня ў дарозе. Шчадзі капейку на чорну гадзіну. Ён ашчадна жыве.
БЕРЛОГА ж. ням., мярлог, лагво. Мядзьведжае лагво (мярлог).
БЕРЦО ср. часьць нагі паміж каленам і ступой, зложанная з двох костак ва ўсю даўжыню і мяккіх часьцей, лытка; косьці: большая—пішчэль, меншая—гічэль.
БЕСЪДА ж. ўзаемная размова, таварыская гутарка; бясёда, бясёдаваць, субясёднік; гутарка, гутарыць.
БЕСЪДКА, лёгкі будынак для адпачынку; летамка, альтанка,
БЕЧЕВА, шнур, шнурок, лямка, бічак, вярчопка. Цягнуць стругі на лямцы. Цэп прывязан да цэпавіла бічаком. Згортак зьвязуюць вярчопкай.
БИБЛІОТЕКА ж. мейсца дзеля перахову кніг; кніжня, кніжніца—зьменшанае ад кніжня; так сама як ад кніга зьменшанае—„кніжыца“.
БИБЛІОТЕКАРЬ м. кніграр.
БИБЛІОГРАФІЯ, кнігапісь.
БИВАК м. разпалажэньне войск або зборышча людзей часовае, пад адкрытым небам; табар, стан.
БИНТ м. мэд. ням. повязь, павязка.
БИРЮЗА ж. татар. непразрысты блакітны камень: туркус.
БИРЮК м. татар., воўк, сірамаха.
82 👁