Старонка 407
◀ / 846 ▶
са статыстыкі навуку. Бераг, на загібе ракі творыць прытную сугу (мыс). Вецер натварыў з сыпучага пяску качагораў (дюн). ОБРАЗОВАНІЕ, асьвета; адукація, адукаванасьць, адукаваны. Адукаваны чалавек не раўня прастаку. Век шаснадцаты быў у нас векам адукаванасьці. Адукаційная праца вымагае вялікіх высілкаў. ОБРАЗЕЦ м. рэч паводле памеру, якасьці і падобнасьці каторай павінны быць другія рэчы; наўзорчык, наўзорны, наўзорна, наўзор; проба, пробка; постатка. Постатка ножкі крэсла. Пробка гароху, аўса, сукна. Пробка, наўзорчык паперы, лёну, воўны. Наўзорны, прыкладны вучань. Наўзорны спосаб выкладу навук. Наўзорна перапісана папера, зроблена работа. ОБРАЗНОСТЬ, што уяўляецца ў форме постаці, абраза; уяўнасьць. Уяўнае апісаньне прыроды. Уяўлівае апавяданьне. ОБРАЗИНА ж. хара. ОБРАЗДИТЬ црк. акілзаць. ОБРАЗУМИТЬ каго, апамятаць; ацяміць. ОБРАЗУМЧИВЫЙ, апамятлівы, ацямлівы. ОБРОНИТЬ што, ськінуць, спакінуць. ОБРАСЫВАТЬ што, абкідаць. ОБРАЩАТЬ, абяртаць, зьвяртаць. Няма што зьвяртаць на яго ўвагі. Абярнуў човен ўверх дном; абярнуў міску. ОБРЕВИЗОВАТЬ што, франц. прагледзіць, парадак і праўднасьць рахункаў; зрэвізаваць; спраўдзіць. ОБРЕКАТЬ, ОБРЕЧЬ каго, празначаць, пасьвячаць, ахвяровываць. ОБРОЧНЫЙ пазямельны падатак; чынш, чыншовы, чыншавік. Арэнда за карыстаньне нерухомасьцю адбываная даўней якой колечы „чыннасьцю", прыкл.: павоцнай, ткацкай, рымарскай, сталярскай, бондарскай,— пазьней пераведзеная на аплату грашыма.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁
◀ / 846 ▶