Старонка 344
◀ / 846 ▶
Могил—Молва МОГИЛЬЩИК м. той хто капае магілы; грабар. МОГУЩЕСТВО, магутнасьць, магутны, магут. МОГУЩЕСТВЕННЫЙ, магутны, патужны, мацарны (ад „моц“). МОДА ж. фр. часовы звычай у ўзаемных стасунках людзей, вопратцы і інш.; мода, модны, моднік—ніца. МОДЕЛЬ м. фр. фармчак, формаўка, формлік; подабень, падабок. МОДИФИЦИРОВАТЬ, перайначываць. МОЖЖЕВЕЛЬНИК, ялавец, яленец. Ой, калючы ялавец, ягадкі салодкі. МОЗЖИТЬ, біць або таўчы на мязгу; мязджыць; дрошчыць. Першае выражае разьбіцьцё на мязгу; другое—на дрызгі, трэскі. Раздрошчыў пярун дрэва. Раздрошчыў калена аб камень. МОЗАИКА ж. умецтва выкладаць арнаманты і абразы з колёровых камяшкоў; мазаіка, мазаічны. МОЗГ м. матэрыя якая напаўняе чэрап чалавека і вышэйшых жывёлаў; мозг, мазгі. Мозг складаецца здвох палавін—глуздоў і мажджочка які ляжыць ў патыліцы. Ад галаўнога ідзе, па хрыбетніцы, хрыбетны мозг. У косьцях знаходзіцца ужо ня „мозг“, як расійцы называюць, а шпік. МОЗОЛЬ м. мазоль, мазалі мазоліць; насмурга. МОЙ заімак; мой, мая, маё Мой мазоль, мая і плата. Вазьмі сваё, а да майго ня тыч носу Мая хата скраю, нічога нязнаю. Пажывеш з маё, дык забудзеш сваё. МОЙКА, чыннасьць мыцьця; мыцьцё. МОКРЫЙ агульн. слав. мокры, мокнуць, макрэць, мокра, макравата, мокрасьць, макравіна, макроцьце; моклы, макрадол, макразём. МОЛВИТЬ што, мовіць, мовіцца, моўны. МОЛВА ж. памоўка, пагалоска; слынь; гаворка. Аб воўку памоўка, а воўк тут. Пагалоска, слынь пашла паміж людзей аб вайне. Не ўсякай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 846 ▶