Старонка 324
◀ / 846 ▶
Лудить—Лучь ЛУДИТЬ што, пакрываць пабелай, растопленай цынай (ня волавам, Plumbum); пабяляць, пабела. ЛУКОШКО ср. лубка, лубачка. ЛУКОМОРЬЕ ср. атока. ЛУКАВИТЬ, хадзіць крывымі выгібамі, паступаць няшчыра; крывадушыць, хітрыць. ЛУК м. расьціна Allium сера; цыбуля, цыбульны. Танцавала рыба з ракам, І пятрушка з пастарнакам, А цыбуля ўзівавала, Што пятрушка танцавала. Пашла Юля па цыбулю, Паламала ў садзе дулю. ЛУКОВИЦА, цыбулька, цыбулясты. ЛУНА ж. нанебнае цела, спадарожнік зямлі; месік, месяц; княжыч; кругавы аварот месяца наўкол зямлі адбываецца ў 29 дзён, 12 гадзін, 44 м., 3 сэк.; за гэты час месяц мае 4 зьмены: маладзік, сход, поўня, ветах. Па нашаму луна, сьвяны белы посьвет, поблеск; лунее, бялее; лунь беламалочнае сьвятло. ЛУНАТИК м. чалавек хворы, які будучы ў сьне ходзіць; люнатык, памесяўнік. ЛУПА ж. фр. павялічаючае шкло ў аправе; люпа. ЛУЧШІЙ, лепшы, лепшаць. ЛУЧШЕ, лепш, лепей; валей. Валей бы ты на сьвет не радзіўся. Валей я чым ты. Па гэтай клухце валей пайду, чым паеду. Клухта, разьмяшаная гразь; ліпкая плыўкая, гразявая каша; у пераносным значэньні „каша",—брудная заблутаная справа. ЛУЧЬ м. гаворыцца аб сьвятле, аб цяпле; просты шлях няважкай матэрыі, ад пункту выхаду да сустрэчы з аб'ектам; прамень, праменны, прамянее, прамяністы, прамяністасьць, праменчык; слова прамень, (ад „прама") ужываецца да акрэсьленьня сьветлавых праяў матэрыі. Слова „луч", якое такжа мясцамі ўжываюць, выводзіцца з паняцьця
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 846 ▶